Перайсці да зместу

Жарнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Жарнак
фр.: Jarnac
45°41′ пн. ш. 0°11′ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Рэгіён Новая Аквітанія
Дэпартамент Шаранта
Гісторыя і геаграфія
Плошча 11,99 км²
Вышыня цэнтра 8-40 м
Водныя аб’екты Шаранта[1]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 4467 чалавек (2009)
Шчыльнасць 373 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовыя індэксы 16200

ville-de-jarnac.fr
Паказаць/схаваць карты
Жарнак (Францыя)
Жарнак
Жарнак

Жарнак (фр.: Jarnac) — горад у Францыі, у гістарычнай вобласці Сентонж, на правым беразе ракі Шаранта, у аднайменным дэпартаменце, паміж Ангулемам і Каньяком.

Узнік ў IX стагоддзі як адзін з замкаў графаў дэ ла Марш. Сярод дуэлянтаў было паняцце «ўдар Жарнака» — нечаканы выпад, які ўпершыню выкарыстаў Гі Шабо, сеньёр дэ Жарнак пад час дуэлі з Франсуа дэ Вівонам ў 1547 г. У канцы XVI стагоддзя ўладальнікі Жарнака з роду Шабо прынялі пратэстантызм. У бітве пры Жарнаку (1569) склаў галаву першы Прынц Кандэ.

Берагі Шаранты ў Жарнаку

Сучасны Жарнак вядомы як адзін з цэнтраў каньячнай вытворчасці ў Францыі. Родны горад прэзідэнта Франсуа Мітэрана. Насельніцтва 4508 чалавек (2007).

  1. Sandre