Жмых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жмых з пладоў грэцкага арэха

Жмых — пабочны прадукт пасля выціскання алею прэсаваннем з насення алейных культур (сланечніка, рапсу, соі, лёну, аніса і інш.). Ужывалі як дэсерт або лёгкую закуску[1]. У Непале жмых грэцкага арэха выкарыстоўваюць у кулінарных мэтах, таксама прыкладваюць да лба пры галаўных болях.[2] У некаторых рэгіёнах выкарыстоўваюць як кацельнае паліва, для чаго жмых цалкам падыходзіць, таксама зніжае кошт атрыманай энергіі.[3]

Пабочны прадукт пасля экстрагавання алею растваральнікамі называецца шротам. Тлушчу ў жмыху — 7-10 %, у шроце — 2,5 %.

Ужываецца як дадатак у корм жывёлам. Рыбакі выкарыстоўваюць жмых як прынаду для рыб.

Зноскі