Перайсці да зместу

Жослі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мястэчка
Жослі
літ.: Žasliai
Касцёл Св. Георгія
Касцёл Св. Георгія
54°52′00″ пн. ш. 24°35′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Каўнаскі
Раён Кайшадорыскі
Сянюнія Жаслейская
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 105 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 536 чал. (2021)[1]
Паказаць/схаваць карты
Жослі (Літва)
Жослі
Жослі

Жо́слі[2][3], таксама Жаслей[крыніца?] (літ.: Žasliai) — мястэчка ў Кайшадорыскім раёне Ковенскага павета Літвы, на беразе возера Жослі. Адміністрацыйны цэнтр Жаслейскай сянюніі.

Месцяцца за 9 км ад Кайшадорыса. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Паводле падання, запісанага Мацеем Стрыйкоўскім, легендарны князь Кукавойт паставіў каля возера Жослі на ўспамін пра сваю маці Паяту яе драўляную фігуру, якую мясцовы люд лічыў багіняй; калі фігура спарахнела, на тым месцы выраслі ліпы, якія таксама лічыліся богам[4].

У XV стагоддзі — ва ўладанні Нацаў. Ян Нац заснаваў парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Святых Яна і Барбары. Відаць, у канцы стагоддзя перайшлі да Гаштольдаў. У 1557 годзе згадваецца як гаспадарскае ўладанне, цэнтр воласці Троцкага павета. У 1582 годзе вялікі князь перадаў Жосленскую дзяржаву ў валоданне Лукашу Ленскаму. На Радзівілаўскай карце (1613) пазначана як мястэчка. У XVIII стагоддзі — цэнтр нягродавага староства, якое перадавалася ў трыманне магнатам. У другой палове стагоддзя Жослямі валодаў канцлер Яхім Храптовіч.

Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

12 студзеня 1792 года атрымалі Магдэбургскае права і герб з выявай снапа пшаніцы, над ім два анёлы, што трымаюць лаўровы вянок, у сярэдзіне якога дэвіз «Ex mancipio libertas».

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года — у складзе Літвы.

  • 1865 — 1042 чал., у тым ліку 7 праваслаўных, 371 каталік, 22 стараверы і 653 іўдзеі[5]
  • 1897 — 1955 чал.
  • 1957 — 867 чал.
  • 2001 — 818 чал.
  • 2021 — 536 чал.

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
Вуліца мястэчка
  • Гістарычная забудова мястэчка
  • Касцёл Святога Георгія (1912)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]