Жоўтая мазаіка фасолі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жоўтая мазаіка фасолі[1] — хвароба раслін, выкліканая вірусам жоўтай мазаікі фасолі. Часта развіваецца на бабовых, але пашкоджвае і расліны іншых сямействаў, у прыватнасці гладыёлусы (Gladiolus)[1].

Захворванні[правіць | правіць зыходнік]

На гладыёлусах[правіць | правіць зыходнік]

На маладым лісці з’яўляюцца бледна-зялёныя або жаўтаватыя плямы рознай велічыні і формы, якія потым некратызуюцца. Гладкаафарбаваныя сарты набываюць стракатую афарбоўку, на пялёстках бледнаафарбаваных кветак узнікаюць пурпуровыя палосы, краі пялёсткаў злёгку закручваюцца, клубнецыбуліны драбнеюць і не даюць кветак[1].

Зноскі

  1. а б в Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]