Жоўтая страла
Жоўтая страла | |
---|---|
Аўтар | Віктар Пялевін |
Жанр | Аповесць |
Мова арыгінала | руская |
Выдавецтва | Вагриус[d] |
Выпуск | 1993 |
ISBN | 5-264-00363-7 |
Электронная версія |
«Жоўтая страла» (руск.: Жёлтая стрела) — алегарычная аповесць Віктара Пялевіна, напісаная ў 1993 годзе. Уваходзіла ў склад розных зборнікаў з творамі гэтага аўтара.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Усё дзеянне адбываецца ў «Жоўтай страле» — цягніку, які ідзе да разбуранага маста. Галоўны герой па імі Андрэй спрабуе зразумець гэты свет. Ён падарожнічае па цягніку, мае зносіны з рознымі людзьмі і ўсведамляе нікчэмнасць марнасці жыцця, засяроджанай вакол матэрыяльных каштоўнасцяў. У выніку сваіх разважанняў Андрэй пакідае цягнік. Увесь цягнік і яго пасажыры заміраюць, Андрэй крадзе ў правадніка ключы і адкрывае дзверы тамбура. У выніку яму адкрываецца выратаванне ад штодзённай рэальнасці.
Сутнасць аповесці можна ахарактарызаваць як пошукі сябе ў жыцці, усведамленне сваёй мэты. Герой аповесці прарабляе шлях з марнай бясконцасці да нуля, заміранню або пазачасавасці. Пра гэта сведчыць незвычайная нумарацыя глаў твора — ад 12 да 0[1]. Мір цягніка, яго фарбы, гукі, пахі, аўтар прадстаўляе ў адмоўным святле[2].
У аповесці выкарыстоўваецца мноства алегорый, мноства разоў абыгрываецца чыгуначная тэматыка ў любым аб'екце гэтага свету. Цягнік сімвалізуе жыццё, разбураны мост — смерць, стук колаў — ход часу. Прысутнічае шэраг адсылак да Бібліі. У творы таксама прысутнічае алюзія на прытчу Франца Кафкі «Чыгуначныя пасажыры»[2]. Па меркаванню крытыкаў, у творы прысутнічаюць матывы містычнага вучэння Карласа Кастанеды[3].
Уплыў
[правіць | правіць зыходнік]Па матывам аповесці «Жоўтая страла» напісаны тэкст песні «Горящая стрела» групы «Арыя» (альбом «Хімера»)[4].
Таксама па матывам аповесці быў напісаны тэкст для песні «Жёлтая стрела» з альбома «Прометей роняет факел» рэп-выканаўцы Horus (Луперкаль) і песні «Поезда» групы Anacondaz.
Зноскі
- ↑ Путечева О. А., Ряполова В. В. Образ стрелы времени в культуре российского постмодернизма // Общество: философия, история, культура. 2017
- ↑ а б Маркова Т. Н. «Поезд идет к разрушенному мосту» (материалы к уроку по повести В. Пелевина «Желтая стрела») // Филологический класс. 2014.
- ↑ Шляхова С. С. Семиотика звука в повести В. Пелевина «Желтая стрела» // Вестник Оренбургского государственного университета. 2005.
- ↑ Маргарита Пушкина — «Ария Маргариты» Архівавана 9 лютага 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крючкова Я. Р. Структурные особенности художественного пространства в повести В. Пелевина «Желтая стрела» // Східнослов’янська філологія. Збірник наукових праць. — Донецький національний університет, 2009. — Вип. 14.