Франц Кафка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Франц Кафка
Franz Kafka
Kafka portrait.jpg
Фатаграфія пісьменніка, 1906 г.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

3 ліпеня 1883(1883-07-03)

Месца нараджэння:

Прага, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці:

3 чэрвеня 1924(1924-06-03) (40 гадоў)

Месца смерці:

Кірлінг, Першая Аўстрыйская Рэспубліка

Пахаванне:

New Jewish Cemetery[d][1]

Грамадзянства:

Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя

Бацька:

Hermann Kafka[d][2][3][4]

Маці:

Julie Kafková[d][4]

Жонка:
Альма-матар:

Karl-Ferdinands-Universität[d]
Карлаў універсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

празаік

Кірунак:

мадэрнізм, літаратура абсурду

Жанр:

аповесць, раман, малая проза

Мова твораў:

нямецкая мова[5]

Подпіс:

Подпіс

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Франц Кафка (ням.: Franz Kafka, 3 ліпеня 1883, Прага, Аўстра-Венгрыя3 чэрвеня 1924 Кірлінг, Аўстрыя) — нямецкамоўны пісьменнік з асіміляванай яўрэйскай сям’і.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Франц Кафка нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, якая жыла ў пражскім раёне Юзэфаў (былое гета горада Прагі – тады ў складзе Аўстра-Венгерскай Імперыі). Франц быў першым дзіцём у сям’і Германа і Юліі Кафкаў (у дзявоцтве Леві). Сям’я Кафкі належала да сярэдняга класа: бацька, сам будучы чацвёртым дзіцём у беднай правінцыйнай сям’і, пасля прыезду ў Прагу адкрыў галантарэйную краму, маці была родам з забяспечанай сям’і півавараў з Падэбрадаў. Сына, народжанага меней чым год пасля шлюбу, назвалі Францам у гонар Імператара Франца Іосіфа. Франц Кафка меў двух братоў, Георга і Хайнрыха – яны памерлі ў год пасля нараджэння, а таксама тры сястры: Элі, Валі і Отлу (загінулі падчас II сусветнай вайны).

Прозвішча "Кафка" па-чэшску (kavka) азначае літаральна птушку каўку (галку). Выява гэтай птушкі была эмблемай фірмы Германа Кафкі.

З 1889 да 1893 Франц наведваў нямецкую (Deutsche Knabenschule), а не чэшскую, пачатковую школу, што адлюстроўвала жаданне яго бацькі пасунуцца вышэй па сацыяльнай лесвіцы. Хаця большасць насельніцтва Прагі ў тыя часы размаўляла па-чэшску, мовай эліты была нямецкая. Франц свабодна валодаў чэшскай, а таксама няблага ведаў французскую (адным з яго ўлюбёных пісьменнікаў быў Флабер). Будучы яўрэям, ён аднак амаль не ведаў ідыш і стаў цікавіцца традыцыйнай культурай свайго народу толькі ў дваццаць гадоў, а іўрыт пачаў вывучаць толькі ў канцы жыцця.

У 1901 Кафка скончыў гуманітарную гімназію на староўцы (Altstädter Gymnasium). У жніўні таго ж году распачаў навучанне ў Карлавым універсітэце Прагі. Прысвяціўшы два тыдні хіміі, ён аднак перавёўся на факультэт права. У 1906 атрымаў ступень доктара права і распачаў стажыроўку ў судзе.

Менавіта падчас навучання ва ўніверсітэце Кафка пазнаёміўся са сваім лепшым сябрам, вядомым тады пражскім пісьменнікам жыдоўскага паходжання, Максам Бродам. Дзякуючы Броду большасць твораў Кафкі і пабачыла свет.

З 1908 да 1922 Кафка працаваў у страхавой фірме ў Празе і меў шмат службовых падарожжаў па Чэхіі. У час, калі ён сышоў з працы, ён займаў добрааплачваемае становішча старэйшага інспектара.

Да 35 гадоў Кафка жыў разам з бацькамі. Ён меў складаныя адносіны са сваім дэспатычным айцом і да канца жыцця застаўся кавалерам. У перыяд паміж 1912 і 1917 ён заляцаўся да берлінскай сакратаркі Феліцыі Баўэр, двойчы быў з ёй заручаны і двойчы зрываў шлюб. Істотнай жанчынай у жыцці Кафкі была Мілена Есэнская – чэшская журналістка, пісьменніца і перакладчыца яго твораў. Апошняй жанчынай Кафкі была Дора Дымант, жыдоўка з артадаксальнай сям'і з Пабяніцаў, якая зацікавіла яго вывучэннем Талмуда.

Магіла Франца Кафкі ў Празе

У 1922 праз прагрэсуючыя сухоты Кафка быў вымушаны сысці з працы. У 1923 ён перабраўся ў Берлін, каб жыць разам з Дорай Дымант. У той час ён імкнуўся займацца толькі творчасцю. Праз год Франц Кафка памёр у санаторыі Керлінг ля Вены, верагодна ад знясілення - болі ў горле не дазвалялі яму прымаць ежу, а ўнутраная тэрапія была ў той час няразвітая. Яму было 40 год.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы зборнік апавяданняў і фрагментаў прозы Кафкі быў выдадзены ў 1913 пад назвай Сузіранне (Betrachtung). У той жа час паўстала першая глава няскочанага раману Амерыка. Агулам, падчас жыцця Кафка апублікаваў толькі чатыры зборнікі: вышэйзгаданае Сузіранне, Вясковы доктар, Кары і Мастак голаду. Галоўныя яго творы – Амерыка, Працэс і Замак – выйшлі з друку ўжо пасля яго смерці і насуперак апошняму жаданню (Кафка прасіў Макса Брода знішчыць рукапісы). Таксама пасля смерці былі выдадзеныя дзённікі і ліставанні Кафкі з Бродам, Феліцыяй Баўэр і некаторымі іншымі асобамі. Броду ўдалося папулярызаваць творчасць Кафкі на хвалі захаплення экзыстэнцыялізмам у 40-ых і 50-ых гадах ХХ ст.

У сваіх аповесцях Кафка стварыў мадэль сітуацыі, якую называюць кафкаўскай (у нямецкай мове існуе нават адмысловы прыметнік kafkaesk). Сутнасцю кафкаўскай сітуацыі ёсць канфлікт паняволенай самотнай адзінкі з вышэйшай інстанцыяй, ананімнай і недасяжнай[6].

Выбраныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Францу Кафку ў Празе

Апавяданні і фрагменты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1913Прысуд (Das Urteil)
  • 1914У калоніі для зняволеных (In der Strafkolonie)
  • 1914Перад законам (Vor dem Gesetz)
  • 1915Ператварэнне (Die Verwandlung)
  • 1917Рапарт для акадэміі (Ein Bericht für eine Akademie)
  • 1922Доследы сабакі (Forschungen eines Hundes)

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1925Працэс (Der Prozess); няскончаны раман, паўставаў 1914-1915, выдадзены пасля смерці
  • 1926Замак (Das Schloß); няскончаны раман, пачаў паўставаць у 1922, выдадзены пасля смерці
  • 1927Амерыка (Der Verschollene); няскончаны раман, пачаў паўставаць у 1912, выдадзены пасля смерці

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Прысуд: Апавяданні і мініяцюры / Франц Кафка. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага, прадмова П.Васючэнкі. — Мн.: Маст. літ., 1996. — 246 с. — (Бібліятэка замежнай прозы).
  • Апавяданні // Крыніца, 1995, № 6 (11).
  • Не спадзявайся! (Апавяданні) // Arche, 2011, № 9.

Сярод перакладаў зборнікі «Разважанне», «Вясновы лекар», «Галадамор», апавяданні «Прысуд», «Ператваранне», «У калоніі для зняволеных» і шмат іншых твораў.

Вядомым перакладчыкам твораў Франца Кафкі на беларускую мову з'яўляецца Лявон Баршчэўскі.

Зноскі

  1. Kafka F. The Metamorphosis: The Translation, Backgrounds and Contexts, Criticism / S. Corngold — 1 — W. W. Norton & Company, 1996. — P. 213. — ISBN 978-0-393-96797-5
  2. Robertson R. Kafka: A Very Short Introduction University of Oxford, 2004. — P. 7. — ISBN 978-0-19-280455-6
  3. Kafka F. The Metamorphosis: The Translation, Backgrounds and Contexts, Criticism / S. Corngold — 1 — W. W. Norton & Company, 1996. — P. 211. — ISBN 978-0-393-96797-5
  4. 4,0 4,1 http://www.badatelna.eu/fond/1073/reprodukce/?zaznamId=3318&reproId=139114
  5. 5,0 5,1 data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных, plateforme de données ouvertes, piattaforma di dati aperti, Opendata-Plattform, otevřená data platforma, åben-data-platform, տվյալների բաց շտեմարան, platforma za odprte podatke, plataforma de datos abierta, plataforma de dados aberta, платформа адкрытых дадзеных, платформа на отворените данни, platforma otwartych danych, ашық деректер платформасы, ачык маалыматтарды платформа, açıq data platforma, ochiq ma'lumotlar platforma, açık verilerin platformu, платформа отвореног података, platforma otvorenih podataka, platforma otvorenog podataka, platforma otvorených údajov, πλατφόρμα ανοικτών δεδομένων, platformu atklātā datu, platforma atvira duomenų, platvormi avatud andmete, avoimen datan foorumi, nyílt adatok platformja, პლატფორმა ღია მონაცემები, платформа за отворени податоци, нээлттэй мэдээллийн тавцан, platformă de date deschise, platformo de malferma datumoj — 2011.
  6. Мілан Кундэра, Недзе па-за

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кафка Шаблон:Экспрэсіянізм