Жыліхаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жыліхаўскі сельсавет
Краіна Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1951–1991).svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Капыльскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Жыліхава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 5 мая 1962

Жы́ліхаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна (да 1959 года — Чырвонаслабодскага раёна) Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Жыліхава.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года далучаны да Капыльскага раёна. Скасаваны 5 мая 1962 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Бучацінскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.