Жыцік мнагакветкавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жыцік шматкветкавы)
Жыцік мнагакветкавы

Каласкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lolium multiflorum Lam., 1779


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40892
NCBI  4521
EOL  1293989
GRIN  t:22493
IPNI  407489-1
TPL  kew-422833

Жыцік мнагакветкавы[3], Жыцік шматкветкавы[4] (Lolium multiflorum) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Від насяляе ад Міжземнамор’я да Гімалаяў; натуралізаваны ў Канадзе і ЗША.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая або двухгадовая расліна 20-65 (100) см даўжынёй; сцёблы прамыя або ўзыходзячыя могуць быць ляжачымі пры аснаванні, гладкія або шурпатыя пад суквеццем. Лігула 1-2 мм даўжынёй. Ліставыя пласціны лінейныя, 6-26 x 0.4-1 см, ніжняя паверхня гладкая, а верхняя паверхня шурпатая[4][5][6].

Ніжняя кветкавая луска верхніх кветак у каласку звычайна з асцюком 2-5 (12) мм даўжынёй (рэдка без асцюка). Каласы з воссю, шурпатай толькі на галоўных рэбрах. Зярняўка 3-3.5 мм даўжынёй, у 3 разы больш у даўжыню, чым ўшыркі. Пылавікі 3-4.5 мм даўжынёй. 2n = 14[4][5][6].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Від насяляе ад Міжземнамор’я да Гімалаяў. Натуралізаваны ў Канадзе і ЗША[5][7][8].

Ва Украіне расце у дарог, на пустазельных месцах, у населеных пунктах, садах і парках, як інтрадукаваны — у лясных і лесастэпавых раёнах і паўднёвым Крыме, зрэдку. Кармавая, газон ая трава[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 455. (руск.) (укр.)
  5. а б в plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. а б efloras.org. (англ.)
  7. Germplasm Resources Information Network (GRIN). (англ.)
  8. Euro+Med Plantbase. (англ.)