Жыў-быў пёс
Жыў-быў пёс | |
---|---|
Жил-был пёс | |
Тып мультфільма | маляваны |
Жанр | казка і маляваны мультфільм[d] |
Рэжысёры | |
На аснове | Сабака і воўк |
Аўтары сцэнарыя | |
Ролі агучвалі |
Георгій Буркоў (Пёс), Армэн Джыгарханян (Воўк) |
Аператар | |
Гукааператар | Барыс Фільчыкаў |
Студыя | Саюзмультфільм |
Краіна | |
Працягласць | 10 хв. 36 с. |
Прэм’ера | 1982 |
IMDb | ID 0216434 |
Аніматар.ру | ID 3121 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Жыў-быў пёс» — мультыплікацыйны фільм рэжысёра Эдуарда Назарава, створаны па матывах украінскай народнай казкі «Сірко».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі адбываюцца на ўкраінскім хутары. Стары вартаўнічы Сабака становіцца нікому не патрэбен, і гаспадары вырашаюць прагнаць яго са двара. Апошняй кропляй стала тое, што падчас кражы ў доме Сабака спаў і не падняў трывогу. На дапамогу Сабаку, які збег у лес пасля таго, як яго прагналі, ужо гатоваму звесці рахункі з жыццём, прыходзіць яго былы непрыяцель Воўк. Воўк дапамагае Сабаку прадэманстраваць былым гаспадарам сваю патрэбнасць: ён інсцэніруе кражу гаспадарскага немаўляці, а Сабака робіць выгляд, што перамагае Ваўка і ратуе малечу. У якасці ўзнагароды Сабаку з пашанаю вяртаюць на хутар, дзе ён пасля таго займае стан пачэснага жыхара.
Адчуваючы сябе вінаватым перад Ваўком, Сабака знаходзіць спосаб адплаціць таварышу за паслугу. Узімку гаспадары Сабакі ладзяць вяселле дачкі. Ён дапамагае Ваўку прабрацца ў хату і корміць яго скрадзенай з гаспадарчага стала ежай, поіць гарэлкай. Разамлелы ад багатага пачастунку Воўк хоча пець. Акурат у гэты час госці заводзяць украінскую песню, і Воўк пачынае гучна падвываць, чым выдае сябе. Людзі, якія сабраліся ў хаце, здагадаліся, што пад сталом нейкім чынам апынуўся Воўк, і збіраюцца расправіцца з ім, але Сабака «праганяе» Ваўка з хаты, і такім чынам Воўк ратуецца. Воўк дзякуе Сабаку за пачастунак, і сябры развітваюцца, пасля чаго, раздабрэлы Воўк зносіць па дарозе частку гаспадарчага плятня. Павольна падае густы снег, а Сабака яшчэ доўга стаіць каля паламанага плятня і ўзіраецца ўдалячынь…
Стваральнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэжысёр і сцэнарыст: Эдуард Назараў
- Мастакі-пастаноўшчыкі: Эдуард Назараў, Ала Горава
- Мастакі-мультыплікатары: Анатоль Абарэнаў, Эльвіра Маслава, Наталля Багамолава, Сяргей Дзежкін, Уладзімір Зарубін, Марына Васканьянц
- Аператар: Міхаіл Друян
- Гукааператар: Барыс Фільчыкаў
- Дырэктар: Нінэль Ліпніцкая
- Рэдактары: Раіса Фрычынская, Алена Міхайлава
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1983 — V МКФ казачных фільмаў — Odense, Denmark — I месца
- 1983 — Адмысловы прыз журы — Annecy, France
- 1983 — МКФ маладых рэжысёраў у Турэ (Францыя) — I Прыз
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Эдуард Назараў расказвае:
Спачатку сцэнарый для майго новага фільма напісаў прафесіянал Сярожа Іваноў. Мне не спадабалася. Не хацелася здымаць пра піянераў і космас. І я ўзяўся за «тэлеграфную» казку — усяго пятнаццаць радкоў - пра тое, як сустрэліся ў лесе стары воўк і стары сабака: «Ты мне дапаможаш, а я дапамагу табе». У галаве тады круцілася адзіная фраза — «Щас спою!» (па-беларуску: «Зараз спяю!»)[1]. |
Стваральнікі мультфільма расказваюць пра асаблівасць стварэння персанажа Ваўка. Спачатку ў мультфільме ён быў намаляваны інакш. Але падчас агучвання ролі гэтага героя Армэнам Джыгарханянам аказалася, што нарысаваны персанаж не падыходзіў пад голас акцёра, пасля чаго Ваўка перамалявалі.
Музыка
[правіць | правіць зыходнік]У мультфільме гучаць украінскія народныя песні «Ой там на горі» і «Та косив батько, косив я» ў выкананні гурта «Дрэва» з сяла Крачкоўка Палтаўскай вобласці.[2]
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Воўка спачатку павінен быў агучыць Міхаіл Уллянаў, аднак з-за пастаяннай занятасці на кіназдымках, запрасіць яго ў «Жыў-быў пёс» не атрымалася.
- Гук воза, які ад’язджае ў пачатку мультфільма быў пазычаны Назаравым з кінастужкі «Чапаеў».
- Назараў пісаў сцэнарый мультфільма цэлы год.
- У 2012 годзе мультфільм быў цалкам пераагучаны ўкраінскаю моваю (першапачаткова тэкст быў па-руску, песні — па-ўкраінску)[3]. Словы перакладу напісаў Любамір Наканечны, тэкст чытае Сяргей Рэшэтнік, Воўка агучыў Тарас Жытынські, Пса Сірка — Міраслаў Лытвак.
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы помнік Воўку вагой каля 200 кг быў пастаўлены ў Томску ў 2005 годзе. Аўтары — ліцейшчык Максім Пятроў і кансультант-мастак Лявонцій Вусаў. Воўк можа прамаўляць восем фраз («Щас спою!» (па-беларуску: «Зараз спяю!»), «Бог в помощь!» (па-беларуску: «Памагай Божа!»), «Ну ты заходи, если что!» (па-беларуску: «Ну ты заходзь, калі што!») ды інш.).
- Стальная скульптура Ваўка вагою ў дзве тоны паводле эскіза мастака Міхаіла Івашкі была ўстаноўленая ў Ангарску, Іркуцкая вобласць у 2007 годзе. Калі пагладзіць Ваўка па жываце, ён кажа «Щас спою!» (па-беларуску: «Зараз спяю!») ды іншыя вядомыя фразы.[4].
- У 2013 годзе ў цэнтры Кіева ўстанавілі драўляную скульптурную кампазіцыю Ваўка з Сабакам, якія сядзяць пад сталом. Аўтар — вінніцкі скульптар Уладзімір Заяц[крыніца?].
- Восенню 2013 г. у Пятроўску[удакладніць] Кіева-Святошынскага раёна ўстанавілі скульптурную кампазіцыю, якая складаецца з Ваўка, які сядзіць на пастаменце, і Сабакі, які стаіць побач. Кампазіцыя дапоўнена стылізаваным плятнём[крыніца?].
- 13 снежня 2014 г. Казахстанскім манетным дваром была выпушчана цыркуляцыйная манета з серыі «Казкі народа Казахстана» — Сірко. на адваротным баку (рэверсе) манет выбітыя персанажы ўкраінскай народнай казкі «Сірко», надпіс «СIРКО» па-ўкраінску, чысло «2014», якое азначае год чаканкі і таварны знак Казахстанскага манетнага двара[5].