Сабака і воўк
Сабака і воўк | |
---|---|
| |
Жанр | народная казка[d] |
Мова арыгінала | руская, беларуская і украінская |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Сабака і воўк» (Воўк, сабака і кошка; Мядзведзь, сабака і кошка; укр.: Собака и вовк, Сірко, Старий собака, Про вовка[1]; бел.: Сабака і воўк, Сабака і мядзведзь) — сюжэт рускіх , украінскіх і беларускіх народных казак. Адносіцца да так званых казак пра жывёл. Рускіх варыянтаў — 3, украінскіх — 22, беларускіх — 7. Сюжэт сустракаецца таксама ў казках некаторых народаў расійскага Усходу, напрыклад, башкір.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У паказальніку казачных сюжэтаў указана пад нумарам 101 «Сабака і воўк (мядзведзь)»: воўк па ўгаворы з сабакам выкрадае дзіця (авечку) і дае сабаку адабраць яго; за гэта стары сабака атрымлівае пражытак ад гаспадара.
Леанард Калмачэўскі лічыў, што ўсе варыянты, якія развіваюць гэты эпізод, узыходзяць да байкі Эзопа «Сабака і воўк»[2]. Існуе варыянт літаратурнай казкі Льва Талстога, які з’яўляецца вольным перакладам байкі Эзопа «Сабака і воўк»[3].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]У кінематографе
[правіць | правіць зыходнік]У 1982 годзе па матывах украінскай народнай казкі «Сярко» (укр.: Сірко) быў зняты савецкі мультфільм «Жыў-быў пёс».
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Сярод мастакоў, якія стваралі ілюстрацыі да гэтай казкі, можна згадаць Міхаіла Эндэ, Валянціна Ціхановіча[4], Анатоля Волкава[5], Канстанціна Лаўра , Сяргея Ягужынскага , Дзяніса Краўца[6] і іншых.
У філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе Пошта Украіны выпусціла паштовую марку з сюжэтам казкі «Сярко» працы мастака Канстанціна Лаўра .
У баністыцы
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны банк Казахстана ў 2014 годзе выпусціў манету 50 тэнге ў серыі «Казкі народаў Казахстана» з выявай украінскай казкі «Сярко».
Зноскі
- ↑ 42. Про вовка // Труды этнографическо-статистической экспе- диции в Западно-Русский край. / Материалы и исследования, собранные д. чл. П. П. Чубинским. — Том II. Малорусские сказки. — СПб., 1878, отд. 1 — С. 124
- ↑ Колмачевский Л. З. Животный эпос на Западе и у славян. — Казань: Типография Императорского университета, 1882. — VIII+317 с. — С. 145
- ↑ Толстой Л. Н. Полное собрание сочинений. — Том 21. Новая азбука и русские книги для чтения. (1874—1875). — М.: Художественная литература, 1957. — С. 647.
- ↑ Сабака і воўк : беларуская народная казка : [для малодшага ўзросту / апрацоўка А. Якімовіча; мастак В. Ціхановіч]. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай літаратуры, 1955. — 13, [1] c. : каляр. іл. ; 25 см. — 75000 экз. — 80 к.
- ↑ Сабака і воўк : беларуская народная казка : [для дашкольнага ўзросту / апрацоўка А. Якімовіча; малюнкі А. Волкава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — [14] с. : каляр. іл. ; 19 см. — (Казка за казкай). — 170000 экз. — 7 к.
- ↑ Серко. Украинская сказка, художник Денис Кравец (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сюжэт № 101. «Сабака і воўк (мядзведзь)» // Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка
Сабака і воўк у Вікікрыніцах | |
Сабака і воўк на Вікісховішчы |