Жэнна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэнна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 132,0[1] м
Даўжыня 1,4 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 0,57 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,7 км
Найбольшая глыбіня 25 м
Сярэдняя глыбіня 6,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 10,9 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Жэнна (Беларусь)
Жэнна
Жэнна
Жэнна (Віцебская вобласць)
Жэнна
Жэнна
Map

Жэнна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 28 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, на поўдзень ад вёскі Усая, у басейне ракі Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 25 м, сярэдняя — 6,8 м. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб’ём вады ў возеры 3,94 млн м³. Плошча вадазбору 10,9 км².

Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м (на поўначы і ўсходзе 5—8 м), пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 6—8 м пясчанае, ніжэй ілістае. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай (пратока) з возера Лешна, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Крывое. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 20 м.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н.А. Рак, С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]