Усая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Усая
В деревне - panoramio (16).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2158
Аўтамабільны код
2
Усая на карце Беларусі ±
Усая (Беларусь)
Усая
Усая (Віцебская вобласць)
Усая

Уса́я[1] (трансліт.: Usaja, руск.: Усая) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вяркудскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з XVI ст. як маёмасць Савічаў і Есьманаў у Полацкім ваяводстве ВКЛ. У 1552 г. у вёске 17 дымоў вольных сялян і 4 дамы, якія належалі царкве св. Спаса. 3 1563 г. цэнтр Усайскай воласці. 3 1662 г. уладанне вознага Левашкевіча.

У XIX ст. вёска — цэнтр маёнтка ў Лепельскім павеце. У 1808 г. пабудавана праваслаўная Пакроўская царква, у 1864 г. адчынена народнае вучылішча, штогод адбываліся 2 кірмашы, меўся хлебазапасны магазін. У 1878 г. сяло — цэнтр воласці, уладанне памешчыцы Г. Сомішчавай. У 1886 г. — 41 двор, валасное праўленне. У 1905 г. — 60 двароў.

3 20 жніўня 1924 г. вёска, цэнтр Усайскага сельсавета Ульскага раёна. 3 8 ліпеня 1931 г. ва Ушацкім раёне. У 1925 г. — 109 двароў, у 1941 г. — 84 двары. 3 20 лютага 1938 г. у Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчыную вайну ў 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі вёску і загубілі 46 жыхароў. 3 1954 па 2004 гг. у Дубраўскім сельсавеце[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

P social sciences.png
Дынаміка насельніцтва з 1886 па 2009
1886 1905 1925 1941 1999 2009
312 428 498 338 37 17

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік ахвярам фашызму

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віталёва, В. Усая / Валянціна Віталёва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 591. — ISBN 985-11-0214-8.