Перайсці да зместу

Жэрар Жун’ё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэрар Жун’ё
фр.: Gérard Jugnot
Імя пры нараджэнні фр.: Gérard Jean Jugnot
Род дзейнасці акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, кінапрадзюсар
Дата нараджэння 4 мая 1951(1951-05-04)[1][2][…] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Saïda Jawad[d]
Дзеці Arthur Jugnot[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі» Officer of the National Order of Merit афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэрар Жун’ё (фр.: Gérard Jugnot; нар. 4 мая 1951, Парыж) — французскі комік, акцёр кіно і рэжысёр. Валодаючы вострахарактарнай знешнасцю, граў эпізадычныя ролі. З часам да яго прыйшлі і галоўныя ролі («Каралі жартаў», «Прывід з шафёрам», «Дзед Мароз — адмарозак»).

Нарадзіўся ў Парыжы, быў другім дзіцем у сям’і будаўнічага падрадчыка, неўзабаве сям’я пераехала ў Пюто, дзе ў ліцэі Пастэра ён пазнаёміўся са сваімі будучымі калегамі па камедыйнай трупе. Марыў стаць блазнам ці мімам з самага дзяцінства.

Жун’ё адзін з заснавальнікаў камедыйнай трупы «Le Splendid» (1970-я гады), разам з такімі акцёрамі, як Крысціян Клаўе, Цьеры Лерміт, Мішэль Блан. Шэраг сваіх мініяцюр гурт выкарыстоўваў у кіно, у прыватнасці, у камедыях «Загарэлыя», «Загарэлыя на лыжах» і «Дзед Мароз — адмарозак».

У 1988 годзе выступіў у якасці рэжысёра касцюмна-гістарычнай камедыі «Без страху і папроку», прысвечанай подзвігам і прыгодам знакамітага рыцара Баярда, сыграўшы ў ім ролю сябра апошняга — Белабра. Найбольшую вядомасць яму прынёс фільм «Харысты» (2004), у якім ён выканаў галоўную ролю. У 2008 годзе выйшаў фільм «Rose et Noir», рэжысёрская праца Жун’ё.

Разам з Сесіль Маньян, мастачкай па касцюмах, Жэрар з’яўляецца бацькам рэжысёра Артура Жун’ё (1980). З 2003 па 2014 сустракаўся з актрысай Саідай Джавад. З 2015 года жыве з Патрысіяй Кампі, адвакатам.

Зноскі

  1. Gérard Jugnot // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gérard Jugnot // GeneaStar