ЗАЗ-968

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ЗАЗ-968
Агульныя даныя
Вытворца: ЗАЗ
Выпуск: 19711994
Зборка: Flag of the Soviet Union.svg СССРFlag of Ukraine.svg Украіна
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (4‑месн.)
МеМЗ-968/968H/968Г
4-хуткасная ручная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3730 мм
Шырыня: 1570 мм
Вышыня: 1400 мм
Колавая база: 2160 мм
Маса: 840 кг
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Іншае
Аб'ём бака: 40 л

ЗАЗ-968 «Запарожац» (Экспартаваўся пад брэндам «Yalta») — савецкі малалітражны аўтамабіль, які вырабляўся Запарожскім аўтамабільным заводам з 1972 па 1994 гады.

На базе аўтамабіля ствараліся спецыяльныя версіі для кіроўцаў, якія маюць абмежаванні па здароўю. Значная частка Запарожцаў (да 30% ад агульнага выпуску)[1] паступала ў органы сацзабеспячэння і Савецкага камітэта ветэранаў вайны(руск.) бел. і размяркоўвалася бясплатна або са значнымі скідкамі.

ЗАЗ-968 / ЗАЗ-968А[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
ЗАЗ-968А

У 1971 годзе ЗАЗ-968 змяніў на канвееры мадэль ЗАЗ-966. Асноўнае адрозненне ад папярэдняй мадэлі заключалася ва ўсталяванні мадэрнізаванага рухавіка МеМЗ-968. Першапачаткова знешне мадэль практычна не адрознівалася ад ЗАЗ-966.

У 1973, у сувязі з узмацненнем сусветных патрабаванняў да пасіўнай бяспекі аўтамабіляў, з'явіўся новы варыянт — ЗАЗ-968А. Ад базавай мадэлі ён адрозніваўся абноўленым вонкавым выглядам, траўмабяспечным рулём з энергапаглынаючым элементам, тармазамі з асобным прывадам на пярэднія і заднія колы, рамянямі бяспекі і замком запальвання з супрацьугонным механізмам. Гэтая мадэль серыйна выпускалася да 1980 года, і пастаўлялася як на ўнутраны, так і на знешні рынак, пры гэтым вытворчасць мадэлі ЗАЗ-968 паступова памяншалася і спынілася ў 1978 годзе.

Мадыфікацыі ЗАЗ-968 і ЗАЗ-968А[правіць | правіць зыходнік]

  • ЗАЗ-968АП — пікап, які выкарыстоўваўся ў якасці ўнутрызаводскага транспарту;
  • ЗАЗ-968АБ — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаныя ці ампутаваныя абедзьве нагі;
  • ЗАЗ-968АБ2 — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную правую нагу;
  • ЗАЗ-968АБ4 — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную левую нагу;
  • ЗАЗ-968Р — для інвалідаў, якія маюць здаровыя адну руку і адну нагу;

ЗАЗ-968М[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
ЗАЗ-968М

У 1979 годзе ў серыю пайшоў ЗАЗ-968М з адноўленым знешнім выглядам.

Адрозненні ЗАЗ-968М ад ЗАЗ-968А[правіць | правіць зыходнік]

  • Заднія ліхтары (у 968А круглыя, у 968М — мадэрнізаваныя, прамавугольныя).
  • Мадэрнізаваная панэль прыбораў (як раней на ЗАЗ-968АЭ).
  • Панэль пераду змяніла форму, стала выпуклай (гэта дазволіла павялічыць аб'ём багажніка), на ёй з'явіліся прамавугольныя (замест круглых) указальнікі паваротаў, акантоўка фар — з чорнага пластыка, арнамент спераду заменены на чорную паласу з надпісам «968М». Бамперы атрымалі з'ёмныя бакавыя часткі з пластыка і сярэднюю гумавую паласу. Такім чынам, у ЗАЗ-968М стала меньш храміраваных дэталяў.
  • Запасное кола перанесена з багажніка пад капот, справа ад рухавіка.
  • Зменена схема ахалоджвання рухавіка. Паветра пачало паступаць праз штампаваную рашотку ў накрыўцы капота. Замест бакавых паветразаборнікаў («вушэй») у задніх крылах засталіся невялікія адтуліны для вентыляцыі маторнага адсека.

Мадыфікацыі ЗАЗ-968М[правіць | правіць зыходнік]

Базавай была мадыфікацыя ЗАЗ-968М-03 з 40-моцным рухавіком працоўным аб'ёмам 1197 см³. З 1979 па 1982 гады базавай мадэллю рухавіка быў МеМЗ-968Э з карбюратарам К-127, а з 1983 — МеМЗ-968Н з карбюратарам К-133 або К-133А. У 1979 годзе сталі вырабляць мадыфікацыю «грамадзянскую» (не інвалідную) ЗАЗ-968М-005, абсталяваную рухавіком МеМЗ-966Г (28 к.с., 887 см³). Акрамя таго, да 1 студзеня 1983 года ўсталёўваліся рухавікі з карбюратарам ДААЗ-2101-20: МеМЗ-968ГЭ магутнасцю 45 к.с., ступень сціскання 7,2, і МеМЗ-968БЭ магутнасцю 50 к.с., ступень сціскання 8,4.

  • ЗАЗ-968МП — пікап, які выкарыстоўваўся ў якасці ўнутрызаводскага транспарту;
  • 3A3-968МБ — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаныя ці ампутаваныя абедзве нагі;
  • ЗАЗ-968МД — з рухавіком магутнасцю 40 к.с. — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную нагу.
  • ЗАЗ-968МГ — з рухавіком магутнасцю 28 к.с. — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную нагу.
  • ЗАЗ-968МР — для людзей з адной пашкоджанай рукой і адной нагой. Мадыфікацыя абсталёўвалася электравакуумным паўаўтаматам кіравання счаплення.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівасцямі мадэлі з'яўляюцца: заднематорная кампаноўка, V-падобны рухавік паветранага ахалоджвання ў адным блоку з трансмісіяй, аўтаномны ацяпляльнік.

Запарожац меў кузаў тыпу седан з дзвюма дзвярыма. Для таго, каб сесці на заднія сядзенні, неабходна было адкінуць пярэднія. Самі сядзенні маглі трансфармавацца ў спальныя месцы. Інтэр'ер салона быў выкананы са скураміту, а панэль прыбораў з пластыку і пенаполіурэтану.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічныя характарыстыкі ЗАЗ-968 / 968А / 968М[2]
Мадэль: ЗАЗ-968 ЗАЗ-968А ЗАЗ-968М-03
Выпуск 1971–1978 1973–1980 1979–1994
Рухавік: 4-цыліндравы, V-падобны, карбюратарны, 4-тактны, паветранага ахалоджвання
Мадэль: МеМЗ-968 МеМЗ-968Н
Аб'ём: 1197 см³ 1197 см³ 1197 см³
Дыяметр цыліндру × ход: 76 х 66 мм 76 х 66 мм 76 х 66 мм
Ступень сціску: 7,2 7,2 7,2
Магутнасць пры аб / хв : 41 к.с. пры 4200-4400 41 к.с. пры 4200-4400 41 к.с. пры 4200-4400
Каробка перадач: Механічная, чатырохступеньчатая
Кузаў: двухдзверны седан
Колькасць месцаў: 4
Маса багажу: 40 кг 40 кг 40 кг
Падрыхтаваная маса: 790 кг 840 кг 840 кг
Поўная маса: 1110 кг 1160 кг 1160 кг
Памеры Д × Ш × В: 3730 × 1570 × 1400 мм 3730 × 1570 × 1400 мм 3765 х 1490 х 1400 мм
Колавая база: 2160 мм
Дарожны прасвет: 190 мм 190 мм 185 мм
Памер шынаў: 6,15-13"
Ёмістасць паліўнага бака: 40 л 40 л 40 л
Максімальная хуткасць: 118 км/г 118 км/г 118 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г: 38 с 38 с 32 с
Расход паліва: 6,2 л/100 км 6,2 л/100 км 7,4 л/100 км

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Автолегенды СССР. ЗАЗ-968А «Запорожец» («DeAgostini») №4. 2009. ISSN 2071-095X. (руск.) 
  2. Краткий автомобильный справочник. Издание девятое, переработанное и дополненное.. М.: «Транспорт». 1982. p. 40. (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фучаджи, К.С., Стрюк, Н.Н. (1988). Автомобиль ЗАЗ-968М «Запорожец». — 2-е изд., перераб и доп.. М.: «Транспорт». pp. 352. ISBN 5-277-00139-5. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]