Заводскі праезд (Наваполацк)
Выгляд
| Заводскі праезд Наваполацк | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Горад | Наваполацк |
| Працягласць | 1300 м |
| Паштовы індэкс | 211440 |
| Нумары тэлефонаў | +375214 |
Заводскі праезд (трансліт.: Zavodski prajezd, руск.: Заводской проезд) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Камсамольскай, перасякаючы вуліцу Маладзёжную. Працягласць вуліцы складае каля 1300 метраў, шырыня — па адной паласе ў кожны бок. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. Назва вуліцы паходзіць ад завода «Вымяральнік». Фактычна праезд аддзяляе тэрыторыю самога завода ад аднайменнага лесапарку.
Сацыяльныя абъекты
[правіць | правіць зыходнік]- Паліклініка № 4