Закон выпрамянення Кірхгофа
Закон выпрамяне́ння Кі́рхгофа — адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення, які ўстанаўлівае залежнасць паміж вылучэннем і паглынаннем электрамагнітнага выпрамянення целам пэўнай тэмпературы.
Устаноўлены Г. Р. Кірхгофам у 1859 годзе.
Паводле закона выпрамянення Кірхгофа адносіны выпрамяняльнай здольнасці цела да яго паглынальнай здольнасці не залежаць ад прыроды выпрамяняльнага цела і з'яўляюцца універсальнай функцыяй даўжыні хвалі (або частаты) і абсалютнай тэмпературы :
Фунцыя з'яўляецца выпрамяняльнай здольнасцю абсалютна чорнага цела, для якога і ў яўным выглядзе вызначаецца законам выпрамянення Планка.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.