Універсальныя суадносіны Сцяпанава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Універса́льныя суадно́сіны Сцяпа́нава[1] — суадносіны паміж спектрамі паглынання і люмінесцэнцыі складаных малекул. Сфармуляваны ў 1957[2] годзе Б. І. Сцяпанавым.

Паводле ўніверсальных суадносін Сцяпанава адносіны магутнасці люмінесцэнцыі складаных малекул да каэфіцыента паглынання імі святла той жа частаты з’яўляюцца функцыяй частаты і тэмпературы. Выконваюцца пры раўнаважным размеркаванні малекул па вагальных узроўнях узбужанага і асноўнага электронных станаў. Справядліва для ўсіх сістэм, у якіх размеркаванне вагальных падузроўняў узбуджанага электроннага ўзроўню не залежыць ад спосабу ўзбуджэння (у тым ліку і ад частаты ўзбуджальнага святла)[3].. У сістэме, акрамя таго, павінны адсутнічаць дамешкі, якія паглынаюць энергію ўзбуджэння, але не выпраменьваюць[3].

Універсальныя суадносіны Сцяпанава з’яўляюцца аналагам закона выпраменьвання Кірхгофа пры адсутнасці раўнаважнага размеркавання малекул па электронных станах[1] і адлюстроўваюць ўласцівасці, агульныя для цеплавога выпраменьвання і люмінесцэнцыі[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]