Залата́я во́льнасць (лац.: Aurea Libertas; польск.: Złota Wolność) — адна са з’яў ва ўнікальнай арыстакратычнай палітычнай сістэме Польскага каралеўства (1385—1569), якая пасля Люблінскай уніі (1569), пашыралася на ВКЛ і ўсю Рэчы Паспалітую. У гэтай сістэме ўся шляхта валодала роўнымі, шырокімі правамі і прывілеямі. У параўнанні з іншымі краінамі таго часу правоў, свабод і механізмаў іх дзейснага гарантавання было шмат. Яна не датычылася іншых станаў грамадства, хаця і давала ім некаторыя правы на самакіраванне, маёмасць, справядлівасць і прадстаўніцтва. Шляхціцы засядалі ў заканадаўчых, судовых і выканаўчых органах — сойме, сойміках, трыбуналах ды іншых. Яны абіралі караля. Лад чэрпаў узоры з філасофіі Арыстоцеля, каталіцкіх рэлігійных догматаў, практык Антычнасці і Венецыянскай рэспублікі[1][2]. Паняцце «Залатой свабоды» стала папулярным пасля выхаду соймавых прамоў Пятра Скаргі ў 1597 годзе.[3]
Залатая вольнасць пачала фармавацца раней, але ў вялікай дзяржаве стала ўнікальнай з’явай у век абсалютызму ў Еўропе. З прычыны злоўжыванняў залатой вольнасцю і правам liberum veto цэнтральная ўлада ў Рэчы Паспалітай аслабла, што дазволіла суседзям (Расіі, Аўстрыі і Прусіі) паралізаваць дзяржаву і здзейсніць тры падзелы Рэчы Паспалітай.
Погляды на яе ў сусветнай навуковай думцы розняцца. З аднаго боку яе праціўнікі — Вальтэр, К. Маркс і Ф. Энгельс крытыкавалі «залатыя вольнасці» як анархію і сваволле ў інтарэсах алігархіі і суседзяў[4], якія не далі канцэнтраваць рэсурсы і згубілі дзяржаву[5][6]. З іншага, прыхільнікі — шэраг сучаснікаў лічылі Рэч Паспалітую лепшай краінай Еўропы, амаль арыстоцелевай ідэальнай дзяржавай — паліціяй[7], дзе ў адрозненні ад Масквы ці Парыжу, усе робіцца каб абмежаваць уладара і не дапусціць тыраніі[8][9], а пасля таго як яе падзялілі, бачылі прычынай знікнення вайсковую моц суседзяў, а не хібы той палітычнай сістэмы[10], у ХІХ-ХХ ст. «вольнасці» выступалі ідэальным дзяржаўным ладам «залатых часоў», які натхняў А. Міцкевіча і польскіх рамантыка ў і тэарэтыкаў шляхецкага і нацыянальна-вызваленчага руху[11][12]
Права асабістай і маёмаснай недатыкальнасці выдаў польскай шляхце Уладзіслаў Ягайла[15] і пашыраў на вялікалітоўскую шляхту Казімір ў 1447 годзе. Абмежаванне ўлады караля адносна польскага сенату і сойма па формуле «Nihil novi[16][…] sine communi Consiliorum et Nuntiorum Terresterium consensu» (нічога новага без згоды Паноў Рады і паслоў земскіх) -- гарантаваў Аляксандр Ягелончык на Радамскім сойме 1505 года. На шляхту і князёў ВКЛ большасць правоў канчаткова пашырылася пасля Люблінскай уніі, Генрыкавых артыкулаў і зацвярджэння прысягамі і гарантыямі ў часы панавання Стэфана Баторы і Жыгімонта Вазы.
Такім чынам стварылася monarchia mixta хаця кароль меў інструменты каб праводзіць патрэбныя сабе рашэнні праз вальныя соймы, сенат і павятовыя соймікі, аднак яго ўлада была выбарнай і абмежаванай законамі і інстытутамі шляхецкай дэмакратыі.
Змяншэнне правоў пануючага шляхецкага стану пад патрэбы мабілізацыі рэсурсаў грамадства і дзяржавы вакол манарха, пачалася толькі з прыняццем Кардынальных законаў пад знешнім ціскам, дасягнула апагею пад час дзейнасці Чатырохгадовага сойму, але скончылася Падзеламі і ліквідацыяй Рэчы Паспалітай
↑Бортнік І.А. Канцэпцыя дзяржаўна-палітычнага ўладкавання ў творах Андрэя Волана / І. А. Бортнік, А. А. Емяльянаў // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2015. ― № 15. ― С. 63―68..
↑Brian M. Downing, The Military Revolution and Political Change: Origins of Democracy and Autocracy in Early Modern Europe, Princeton University Press, 1992.
↑Norman Davies, God’s Playground. A History of Poland, Vol. 1: The Origins to 1795, Vol. 2: 1795 to the Present. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-925339-0.
↑Maciej Janowski, Polish Liberal Thought, Central European University Press, 2001, ISBN 963-9241-18-0, Google Print: p3 Архивная копия.
↑H. Samsonowicz, Historia Polski do roku 1795, wyd. 4 popr., Warszawa 1985, s. 98..
↑Andrzej Nowak, „Dzieje Polski”, tom 3. 1340-1468., 2017..
↑Andrzej Nowak: Dzieje Polski, tom 3, 1340–1468, Królestwo zwycięskiego orła, Kraków 2017., s. 391.
↑Volumina legum. T.1 De non faciendis constitutionibus sine consensu Consiliarum et Nuntiorum Terrestriarum (аб не выстаўленні загадаў (уставаў) без згоды Сенату і палоў земскіх), s. 137.
Robert I. Frost: Oksfordzka historia unii polsko-litewskiej — Powstanie i rozwój 1385—1569, tom I, wyd. pierwsze. — Poznań : «Dom Wydawniczy Rebis», 2018.
Norman Davies: Boże igrzysko — Historia Polski. — Kraków, 1990.