Залаты павук
Выгляд
Залаты павук![]() | |
---|---|
эст.: Kuldämblik | |
Жанр | музычны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
Аператар | |
Краіна | |
Мова | эстонская мова |
Год | 1930 |
«Залаты павук»[1] (эст.: Kuldämblik) — першы кароткаметражны гукавы эстонскі фільм, зняты ў 1930 годзе.
Фільм[правіць | правіць зыходнік]
Рэжысёр — Барыс Янікоск (1897—1976). Аператар і гуказапіс — піянер эстонскага кіно Канстанцін Мярска (1896—1951). Сцэнарыст — эстонскі пісьменнік Хендрык Саар (псеўданім Ківіломбі Інтс, 1893—1944?).
Дыялогі і песні для эксперыментальнага «песенна-гукавога фільма» былі запісаны на пласцінкі. Прэм’ера фільма адбылася 16 сакавіка 1930 года. Аднак ён не апраўдаў ускладзеных на яго тэхнічных і фінансавых чаканняў. Фільм лічыцца страчаным.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — артыкул Эстонія, С.169