Залман Ліф
Залман Ліф | |
---|---|
іўр.: זלמן ליף | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Залман Ли́фшиц |
Род дзейнасці | інжынер, картограф, фатограф |
Дата нараджэння | 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1950[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Nimrod Leef[d] |
Альма-матар |
Залман Ліф (1900 Мар’іна Горка, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 7 кастрычніка 1950, Іерусалім) — ізраільскі картограф-фатограф беларускага яўрэйскага пахождання. Адзін з заснавальнікаў ізраільскай картаграфіі і фотаграмметрыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў г. Мар’іна Горка. У маладосці быў актывістам сіянісцкага руху. Вывучаў агратэхніку ў Маскоўскім універсітэце. У 1924 годзе эміграваў у Эрэц-Ісраэль. Некалькі гадоў пазней быў прызначаны галоўным інжынерам Палестынскай землеўпарадкавальнай кампаніі.
Быў дарадцам Д. Бэн-Гурыёна і кансультантам у міністэрстве замежных спраў Ізраіля па пытаннях дзяржаўных меж. Быў чальцом дэлегацый Ізраіля на паседжаннях Генеральнай Асамблеі ААН, а таксама на Лазанскай канферэнцыі 1949 года.
У 1948 заснаваў Інстытут фотаметрыі ў Ерусаліме. Ім былі падрыхтаваны карты Эрэц-Ісраэль.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Яго ўнук Інам Ліф — вядомы ізраільскі кампазітар і дырыжор, а праўнучка Дафні Ліф — ізраільская артыстка і палітычная актывістка.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Zalman Lif // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.