Зангезурскі нацыянальны парк імя акадэміка Гасана Аліева
Зангезурскі нацыянальны парк імя акадэміка Гасана Аліева | |
---|---|
Akademik Həsən Əliyev adına Zəngəzur Milli Parkı | |
| |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Азербайджан, Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка, Ардубадскі раён |
Найбліжэйшы горад | Ардубад |
Плошча | 42,797 га (427.97 км²) |
Дата заснавання | 16 чэрвеня 2002 |
Кіруючая арганізацыя | Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана |
Зангезурскі нацыянальны парк імя акадэміка Гасан Аліева (азерб.: Akademik Həsən Əliyev adına Zəngəzur Milli Parkı) — запаведнік у Азербайджане. Створаны ў 2003 годзе на тэрыторыі Ардубадскага раёна Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікі. Агульная плошча парку 42,797 гектар (427.97 км²). Да 25 лістапада 2009 года насіў назву Ардубадскі нацыянальны парк імя акадэміка Гасана Аліева. Перайменаваны распараджэннем Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі.
Мэта стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Створаны з мэтай захавання і аднаўлення папуляцыі Ovis ammon gmelini, безааравага казла (Capra aegagrus), леапарда (Panthera pardus), бурага мядзведзя (Ursus arctos), Lyrurus mlokosiewiczi, Hyaena hyaena. Усе гэтыя жывёлы занесены ў Чырвоную кнігу Азербайджана.
Флора і фаўна
[правіць | правіць зыходнік]Зангезурскі нацыянальны парк мае багатую біялагічную разнастайнасць. З занесеных у Чырвоную кнігу Азербайджана жывёл, насякомых і раслін 58 (35 пазваночных і 20 насякомых) відаў жывёл і 39 відаў раслін насяляюць тэрыторыю парку. З рэдкіх і выміраючых прадстаўнікоў фаўны, можна назваць азіяцкага леапарда (Panthera pardus), муфлона (Ovis musimon), безааравага казла (Capra aegagrus), арлан-белахвоста (Haliaeetus albicilla), беркута (Aquila chrysaetos) і Otis tarda.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гірканскі нацыянальны парк — Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана Архівавана 26 ліпеня 2011. (англ.)
- Нацыянальныя паркі Азербайджана Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)