Запалоссе (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Запалоссе
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 149,5[1] м
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,44 км
Плошча 0,37 км²
Аб’ём 0,00079 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,8 км
Найбольшая глыбіня 6,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 13,1 км²
Упадаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Запалоссе (Беларусь)
Запалоссе
Запалоссе
Запалоссе (Віцебская вобласць)
Запалоссе
Запалоссе
Map

Запало́ссе, Запалоскаевозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 13 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мёры, на захад ад вёскі Запалассе.

Плошча паверхні возера 0,37 км². Даўжыня 1,14 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Найбольшая глыбіня 6,9 м. Аб’ём вады 0,79 млн. м³. Плошча вадазбору 13,1 км².
Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі высокія, абрывістыя, на паўночным захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўднёвым усходзе і ў паўночным заліве сплавінныя, пад хмызняком. Дно возера складанай будовы, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей — глеістае. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 2 га. Зарастае каля 70 % дна возера.

У Запалоссе ўпадаюць ручай з возера Альхоўка і ручай Запалоссе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]