Зарніца малая[1][2] (Chaenorhinum minus) — від травяністых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae), распаўсюджаны ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі.
Аднагадовая расліна (5)10-20 см вышынёй. Сцёблы разгалінаваныя, з залозістымі валасінкамі. Самае нізкае лісце супрацьлеглае, верхняе — папераменнае, кароткачарашковае; ліставыя пласціны ад лінейных да доўга-яйкападобных, валасатыя. Кветкі адзінкавыя ў пазухах. Вяночак 5-6 мм даўжынёй, светла-ліловы, у зеве жаўтлявы. Каробачка яйкападобная, 5-6 мм даўжынёй. Чашачка 5-лопасцевая, долі вузкія. Тычынкі 4. Насенне бурае, 0.4 мм даўжынёй, з рэбрамі, на краі якіх некалькі зубчыкаў[2][3].
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Linaria minor(L.) Desf.
↑ абвДоброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 285.(руск.)(укр.)