Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Званне "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь"
Краіна Беларусь
Тып узнагарода
Статус уручаецца

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь — беларускае дзяржаўнае званне. Прысвойваецца прафесійным калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры.

Патрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • ажыццяўляюць культурную дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;
  • маюць выдатныя дасягненні ў мастацтве;
  • прымаюць удзел у культурна-відовішчных мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь і (або) за яе межамі (не менш за трыццаць мерапрыемстваў у год) і (або) у канцэртах, прымеркаваных да мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і (або) дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат, у міжнародных і (або) рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) за яе межамі, уключаючы мерапрыемствы, звязаныя з выхаваннем творчай моладзі;
  • маюць грамадскае прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;
  • маюць шматгадовы станоўчы вопыт работы з творчай моладдзю;
  • маюць у складзе творчых работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у сферы культуры або з’яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Вылучэнне на прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь»[правіць | правіць зыходнік]

Вылучэнне прафесійнага калектыву мастацкай творчасці на прысваення звання ажыццяўляецца калектывам работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, на агульным сходзе.

Рашэнне аб вылучэнні лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавалі не менш за 51 % работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, і афармляецца пратаколам агульнага сходу.

Выпіска з пратакола агульнага сходу накіроўваецца ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца прафесійны калектыў мастацкай творчасці або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці.

Выпіска з пратакола агульнага сходу работнікаў прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якія не падпарадкаваны рэспубліканскаму органу дзяржаўнага кіравання, мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, накіроўваецца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы.

Рашенне[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнне аб прадстаўленні (адмове ў прадстаўленні) прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» прымаецца калегіяй рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання выпіскі з пратакола агульнага сходу.

У выпадку прыняцця рашэння аб прадстаўленні прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення звання рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню у Міністэрства культуры наступныя дакументы:

  1. хадайніцтва аб прысваенні звання;
  2. выпіску з рашэння калегіі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню;
  3. выпіску з пратакола агульнага сходу;
  4. даведку аб дзейнасці прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў;
  5. копію ўстаноўчага дакумента прафесійнага калектыву мастацкай творчасці (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай);
  6. рэкламна-інфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасці калектыву (фота-, аўдыя- і (або) відэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае), копіі водгукаў у сродках масавай інфармацыі і (або) дакументаў аб прысуджэнні ўзнагарод на міжнародных і рэспубліканскіх культурных мерапрымствах, іншых дакументаў, якія сведчаць аб грамадскім прызнанні.

Міністэрства культуры мае права запатрабаваць у прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў

Рашэнне аб прысваенні (адмове ў прысваенні) прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці звання прымаецца Міністэрствам культуры.

Пасля прысваення прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці звання ў яго ўстаноўчы дакумент (у выпадку, калі прафесійны калектыў мастацкай творчасці з’яўляецца юрыдычнай асобай) і назву ў двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ўносяцца неабходныя змяненні.

Прафесійны калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена званне, пацвярджае гэтыя званне адзін раз у пяць гадоў[1].

Некаторыя з узнагароджаных[2][правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]