Германскія мовы
Індаеўрапейцы |
---|
Індаеўрапейскія мовы |
Індаеўрапейцы |
Протаіндаеўрапейцы |
Прарадзіма індаеўрапейцаў |
Індаеўрапеістыка |
Германскія мовы — галіна індаеўрапейскай моўнай сям'і. Распаўсюджаныя на тэрыторыі шэрага краін Заходняй Еўропы (Вялікабрытанія, Германія, Аўстрыя, Нідэрланды, Бельгія, Швейцарыя, Люксембург, Швецыя, Данія, Нарвегія, Ісландыя), Паўночная Амерыка (ЗША, Канада), поўдні Афрыкі (ПАР), Азіі (Індыя), Аўстраліі, Новай Зеландыі. Агульны лік гаворачых як на роднай каля 550 млн чал.
Класіфікацыя германскіх моў[правіць | правіць зыходнік]
Германскія мовы дзеляцца на 3 групы: паўночную, заходнюю і ўсходнюю.
«Кластары» у цэлым адпавядаюць мовам у лінгвістычным сэнсе слова з вылучэннем храналагічных перыядаў, хоць у апошні час у германамоўным свеце ўзяла верх тэндэнцыя да вылучэння драбнейшых адзінак («гаворак») у якасці асобных моў.