Збой сістэмы Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

11 студзеня 2023 года Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі  (англ.) на некалькі гадзін прыпыніла ўсе паветраныя рэйсы ў ЗША, пакуль не ліквідавала збой сваёй сістэмы кіравання палётаў. Гэта першы за 20 гадоў у краіне выпадак, пасля падзей 11 верасня 2001 года, калі паветраныя зносіны былі прыпынены[1].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

10 студзеня падчас планавага тэхнічнага абслугоўвання сістэмы кіравання палётамі NOTAM  (англ.) інжынер Федэральнага ўпраўлення авіяцыі па памылцы замяніў у праграме адзін файл іншым[2]. У 15:28 яна раптам перастала працаваць[3][4], а пазней зусім адключылася[3], што выклікала значныя збоі ў дзейнасці паветранага транспарту[5][6]. У 7:30 раніцы наступнага дня Федэральнае ўпраўленне авіяцыі загадала авіякампаніям прыпыніць усе ўнутраныя рэйсы[3]. Самалётам, якія ўжо знаходзіліся ў паветры, было дазволена працягнуць шлях у пункты прызначэння[5]. Каля 8:30 палёты пачалі аднаўляцца[7]. Паўнавартасна авіяцыйныя зносіны ў ЗША аднавілася да 9 гадзін[6].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

У агульнай складанасці 32 578 рэйсаў былі затрыманы, у тым ліку знешнія. Акрамя таго, пасля інцыдэнту ўпалі акцыі амерыканскіх авіяперавозчыкаў[5]. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн быў праінфармаваны аб збоі. Як заявіў Белы дом, ва ўрада не было ніякіх доказаў кібератакі на сістэму, але кіраўнік дзяржавы ўсё ж запатрабаваў правесці расследаванне[8].

Зноскі

  1. Liles, Jordan. Was 2023 the First Time Since 9/11 that the FAA Grounded All US Flights? (англ.). Snopes (11 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы January 12, 2023. Праверана 11 студзеня 2023.
  2. "Software maintenance mistake at center of major FAA computer meltdown: Official". ABC. January 11, 2023. Праверана January 13, 2023.
  3. а б в ATCSCC ADVZY 004 DCC 01/11/2023 NOTAM OUTAGE HOTLINE_FYI. FAA (11 студзеня 2023). Праверана January 12, 2023.
  4. ATCSCC ADVZY 006 DCC 01/11/2023 NOTAM SYSTEM EQUIPMENT OUTAGE_FYI. FAA (11 студзеня 2023). Праверана January 12, 2023.
  5. а б в Shepardson, David. U.S. flights beginning to resume after FAA system outage. Reuters (11 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы January 11, 2023. Праверана January 11, 2023.
  6. а б Muntean, Pete. Flight departures halted across the United States due to FAA system outage. CNN (11 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы January 12, 2023. Праверана January 11, 2023.
  7. ATCSCC ADVZY 030 DCC 01/11/2023 NOTAM OUTAGE HOTLINE_FYI. FAA (11 студзеня 2023). Праверана January 12, 2023.
  8. Reuters (January 11, 2023). "U.S. investigating FAA outage, cause not clear, Biden says". Reuters [англійская]. Архівавана з арыгінала January 12, 2023. Праверана 2023-01-12.