Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэрарыстычныя акты
11 верасня 2001 года
Зверху ўніз: пажар у Сусветным гандлёвым цэнтры; разбураная частка Пентагона; сутыкненне рэйса 175 з Паўднёвай вежай; пажарнік просіць дапамогу на Граўн-зіра; фрагмент рухавіка самалёта рэйса 93; сутыкненне рэйса 77 з Пентагонам.
Зверху ўніз: пажар у Сусветным гандлёвым цэнтры; разбураная частка Пентагона; сутыкненне рэйса 175 з Паўднёвай вежай; пажарнік просіць дапамогу на Граўн-зіра; фрагмент рухавіка самалёта рэйса 93; сутыкненне рэйса 77 з Пентагонам.
Месца нападу Нью-Ёрк, ЗША
Арлінгтан, ЗША
Шэнксвіл, ЗША
Мэта нападу СГЦ, Пентагон
Дата аўторак
11 верасня 2001
8:46 — 10:28
Спосаб нападу крадзеж самалёта, тэракт-самагубства
Зброя чатыры захопленыя самалёты
Загінуўшыя 2998
Параненыя каля 6300
Колькасць тэрарыстаў 19
Падазраваныя Аль-Каіда і Усама бін Ладэн

Тэрарыстычны акт на Сусветны гандлёвы цэнтр (World Trade Center) і Пентагон — серыя тэрактаў 11 верасня 2001 года на тэрыторыі ЗША, якую здзейснілі з дапамогай самалётаў. 19 зламыснікаў набылі білеты на 4 самалёты ўнутраных авіяліній ЗША. Некаторыя мяркуюць, што тэрарысты загадзя выкупілі значную колькасць месцаў у самалётах дзеля таго, каб іх было лягчэй захапіць. Пасля захопу кантролю самалётаў іх накіравалі на паказаныя аб’екты.

Два з іх разбіліся аб хмарачосы-блізняты СГЦ у Нью-Ёрку, трэці знішчыў частку Пентагона. Апошні, самалёт United Airlines 93, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў не дасягнуў мэты і разбіўся на палях Пенсільваніі недзе за 15 хвілін лёту да Вашынгтона. Дапушчаюць, што гэты самалёт меўся ўдарыць у Белы Дом або Капітолій. Пасажыры, даведаўшыся пра лёс іншых самалётаў, атакавалі выкрадальнікаў. У выніку катастрофа здарылася ў бязлюдным месцы — урыўкі інфармацыі пра апошны хвіліны тае трагедыі паходзяць з тэлефонных гутарак пасажыраў і раскрыцця даных «чорных скрынак» самалёта. Паводле запісаў тэлефонных гутарак і сведчанняў сваякоў і суразмоўцаў падзеі былі рэканструяваныя ў паўдакументальным фільме «Палёт 93».

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Аль-Каіда

Шаблон:Міжнародны тэрарызм