Зборная Бахрэйна па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Бахрэйна Бахрэйн
Канфедэрацыя АФК (Азія)
Федэрацыя Футбольная асацыяцыя Бахрэйна
Галоўны трэнер вакантна
Капітан Абдулвахаб Аль-Сафі
Найбольшая колькасць гульняў Салман Іса (156)
Найлепшы бамбардзір Ісмаіл Абдулатыф (40)
Хатні стадыён Бахрэйнскі нацыянальны стадыён
Код ФІФА BHR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 115 10 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 44 (верасень 2004)
Найніжэйшы 139 (сакавік 2000)
Першая гульня
Бахрэйн Бахрэйн 4:4 Кувейт Кувейт
(Багдад, Ірак; 2 красавіка 1966)
Самая буйная перамога
Бахрэйн Бахрэйн 10:0 Інданезія Інданезія
(Эр-Рыфа, Бахрэйн; 29 лютага 2012)
Самае буйное паражэнне
Ірак Ірак 10:1 Бахрэйн Бахрэйн
(Багдад, Ірак; 5 красавіка 1966)
Кубак Азіі
Колькасць удзелаў 6 (Упершыню 1988)
Найлепшы вынік 4 месца (2004)

Зборная Бахрэйна па футболе — нацыянальная футбольная зборная Каралеўства Бахрэйн, ёй кіруе Футбольная асацыяцыя Бахрэйна. Зборная Бахрэйна ніколі не трапляла ў фінальную частку чэмпіянату свету па футболе. У 2004 годзе Бахрэйн заняў чацвёртае месца ў Кубку Азіі. Зборная была створана ў 1951 годзе і прынятая ў ФІФА ў 1966 годзе.

Бахрэйн заняў 4 месца на Кубку Азіі 2004 года, выйграўшы ва Узбекістана ў чвэрцьфінале, але прайграўшы Японіі 3:4 у паўфінале.

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930—1974 — не ўдзельнічала
  • 1978—1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — знялася з турніру
  • 1994—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1956—1968 — не ўдзельнічала
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — знялася з турніру
  • 1980 — знялася з турніру
  • 1984 — знялася з турніру
  • 1988 — групавы этап
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — знялася з турніру
  • 2000 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — 4 месца
  • 2007 — групавы этап
  • 2011 — групавы этап
  • 2015 — групавы этап
  • 2019 — 1/8 фіналу

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.