Зборная КНДР па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Сцяг Паўночнай Карэі Паўночная Карэя


Фота
 
Мянушкі: Чхаліма
Канфедэрацыя: АФК (Азія)
Федэрацыя: Асацыяцыя футбола КНДР
Галоўны трэнер: Ёрн Андэрсен
Капітан: Ры Мён Гук
Найбольшая колькасць гульняў: Ры Мён Гук (82)
Лепшы бамбардзір: Чон Тэ Сэ (15)
Хатні стадыён: 1 мая
Код ФІФА: PRK
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы: 126 8 (20 кастрычніка 2016)[1]
Найвышэйшы: 57 (лістапад 1993)
Найніжэйшы: 181 (кастрычнік—лістапад 1998)
Першая гульня
Кітай Кітай 0:1 КНДР Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
(Пекін, Кітай; 7 кастрычніка 1956)
Самая буйная перамога
Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка КНДР 21:0 Гуам Гуам
(Тайбэй, Тайвань; 11 сакавіка 2005)
Самае буйное паражэнне
Партугалія Партугалія 7:0 КНДР Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
(Кейптаўн, ПАР; 21 чэрвеня 2010)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў: 2 (Упершыню 1966)
Найлепшы вынік: Чвэрцьфінал (1966)
Кубак Азіі
Колькасць удзелаў: 4 (Упершыню 1980)
Найлепшы вынік: 4 месца (1980)

Зборная КНДР па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Паўночную Карэю на міжнародных турнірах. Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (1966, 2010). Хатнія матчы праводзіць на стадыёне Першага мая, які з'яўляецца самым вялікім па змяшчальнасці ў свеце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету 1966[правіць | правіць зыходнік]

Годам славы паўночнакарэйскай зборнай стаў 1966 год, калі КНДР удзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболе ў Англіі і, на здзіўленне многіх, выйшла ў чвэрцьфінал, хоць у камандзе гулялі непрафесіяналы. На групавым этапе «Чхаліма» спачатку пацярпела паражэнне ад Савецкага Саюза (0:3), затым згуляла ўнічыю са зборнай Чылі (1:1) і, нарэшце, у апошнім матчы атрымала сенсацыйную перамогу над італьянцамі — з лікам 1:0, якая ў іх супернікаў увайшла ў гісторыю самых цяжкіх паражэнняў «скуадры адзуры». У чвэрцьфінале карэйцы сустрэліся з камандай Партугаліі і здзівілі заўзятараў, якія сабраліся на стадыёне ў Ліверпулі, трыма галамі, якія былі забіты ў браму партугальцаў на працягу першых 24 хвілін сустрэчы. Матч, аднак, скончыўся паражэннем зборнай КНДР з лікам 3:5. Па звестках прэсы, сведкаў і ўдзельнікаў падзей, усе члены каманды, акрамя футбаліста Пак Ду Іка пасля гэтага паражэння былі сасланыя ў канцлагеры, сам Пак адмаўляе гэту інфармацыю. У 2002 годзе брытанскі рэжысёр Даніэль Гордан стварыў дакументальны фільм «Гульня іх жыццяў», дзе распавёў пра лёсы сямі членаў той паўночнакарэйскай зборнай.

Выхад паўночнакарэйцаў у плэй-оф чэмпіянату свету стаў першым сур'ёзным поспехам для азіяцкіх зборных: да гэтага ніводная нацыянальная каманда Азіі не пераадольвала групавой бар'ер мундыялю.

Зборная КНДР на найбуйнейшых міжнародных турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930—1962 — не ўдзельнічала
  • 1966 — Чвэрцьфінал
  • 1970—1994 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1998—2002 — не ўдзельнічала
  • 2006 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2010 — групавы этап
  • 2014—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Алімпійскія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1900—1960 — не ўдзельнічала
  • 1964 — знялася з турніру
  • 1968—1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — Чвэрцьфінал
  • 1980 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1984—1988 — не ўдзельнічала
  • 1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — не ўдзельнічала
  • 2000—2016 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1956—1972 — не ўдзельнічала
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — 4 месца
  • 1984 — не ўдзельнічала
  • 1988 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 — групавы этап
  • 1996 — не ўдзельнічала
  • 2000—2007 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2011 — групавы этап
  • 2015 — групавы этап

Кубак выкліку АФК[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 — не ўдзельнічала
  • 2008 — 3 месца
  • 2010 — Пераможца
  • 2012 — Пераможца
  • 2014 — не ўдзельнічала

Азіяцкія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1951—1970 — не ўдзельнічала
  • 1974 — 4 месца
  • 1978 — Чэмпіён
  • 1982 — 4 месца
  • 1986 — не ўдзельнічала
  • 1990 — 2 месца
  • 1994 — не ўдзельнічала
  • 1998 — групавы этап
  • 2002 — Чвэрцьфінал
  • 2006 — Чвэрцьфінал
  • 2010 — Чвэрцьфінал
  • 2014 — 2 месца

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]