Звярынае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Звярынае возера)
Звярынае
Морфаметрыя
Даўжыня 1,36 км
Шырыня 0,26 км
Плошча 0,26 км²
Аб’ём 0,00057 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,77 км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,1 км²
Выцякаюць рака Звёрынка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Звярынае (Беларусь)
Звярынае
Звярынае
Звярынае (Віцебская вобласць)
Звярынае
Звярынае
Map

Звяры́наевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 32 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 12 км на паўночны захад ад вёскі Дрэтунь на мяжы з Расонскім раёнам.

Плошча паверхні 0,26 км². Даўжыня 1,36 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 4,77 км. Найбольшая глыбіня 3,4 м. Аб'ём вады 0,57 млн. м³. Плошча вадазбору 2,1 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 1—3 м, параслі лесам. Берагі пераважна пясчаныя, на поўначы сплавінныя. Пойма шырынёй 5—15 м, пад лесам. У паўднёвай частцы востраў плошчай 0,4 га. Дно возера сапрапелістае, мелкаводдзе пясчанае. На паўднёвым захадзе выцякае рака Звёрынка. Зарастае ў прыбярэжнай зоне да глыбіні 1,5 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]