Вольга Уладзіміраўна Зелянко
Вольга Уладзіміраўна Зелянко | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 снежня 1973 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Альма-матар |
|
Вольга Уладзіміраўна Зелянко (нар. 30 снежня 1973, Мінск) — беларускі навуковец, педагог. Доктар педагагічных навук. Намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прарэктар па навукова-далеследчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Акадэмія адукацыі".
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 30 снежня 1973 года у Мінску.
Закончыла Мінскае педагагічнае вучылішча № 2 (1988—1992), спецыяльнасць — настаўнік пачатковых класаў), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1992—1997, спецыяльнасць — беларуская мова і літаратура), аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі (2006—2009, спецыяльнасць — тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова)).
Працавала ў сярэдняй школе № 46 г. Мінска настаўнікам пачатковых класаў (1992—1997).
З 1997 па 2005 гг. — выкладчык беларускай мовы і літаратуры ў педагагічным каледжы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
У 2006 г. — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 144 г. Мінска.
З 2009 па 2012 гг. працуе ў навукова-метадычнай установе «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: малодшым навуковым супрацоўнікам (2009—2011), старэйшым навуковым супрацоўнікам (2011—2012) лабараторыі гуманітарнай адукацыі.
У 2012 −2013 гг. — дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
Пасля навучання ў дактарантуры займае пасаду вядучага навуковага супрацоўніка сектара псіхалогіі развіццёвай адукацыі (2016—2017 гг.), вучонага сакратара навукова-даследчага цэнтра (2017 г.) Нацыянальнага інстытута адукацыі.
З 2017 г. — намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].
У 2010 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Методыка навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу (10-11 класы)»[2] (кіраўнік — доктар педагагічных навук, прафесар Г. М. Валочка).
У 2017 г. абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Лінгваметадычная сістэма навучання беларускай арфаграфіі ва ўзаемасувязі з развіццём культуры маўлення вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (5-11 класы)»[3] (кіраўнік — доктар педагагічных навук, прафесар Г. М. Валочка).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Займаецца распрацоўкай нарматыўна-прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Член аўтарскага калектыву па распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння інварыянтнага кампанента зместу навучання беларускай мове: канцэпцыі, адукацыйнага стандарту, вучэбнай праграмы па беларускай мове; вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў; кантрольна-вымяральных матэрыялаў, інтэрактыўных модуляў, заданняў рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і інш.
Суаўтар вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для 5-7, 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Зелянко, В. У. Мова і культура: характар узаемадзеяння / В. У. Зелянко // Адукацыя і выхаванне. — 2009. — № 8. — С. 30-34.
- Зелянко, В. У. Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы : праграма факультатыўных заняткаў для Х класа агульнаадукацыйных устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В. У. Зелянко // Беларус. мова і літаратура. — 2009. — № 6. — С. 30-34.
- Зелянко, В. У. Дыялог культур пры навучанні беларускай мове / В. У. Зелянко // Беларус. мова і літаратура. — 2010. — № 5. — С. 27-35.
- Зелянко, В. У. Як «перажыць» пераходны перыяд : факультатыўныя заняткі «Вывучаем беларускі правапіс», «Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы» / В. У. Зелянко // Роднае слова. — 2010. — № 7. — С. 67-70.
- Зеленко, О. В. Лингвокультуроведческий текст как средство реализации лингвокультурологического подхода при обучении белорусскому языку / О. В. Зеленко // Мова і культура / Киевский нац. ун-т им. Т. Шевченко, Изд. Дом Д. Бураго. — Киев, 2010. — Вып. 13. — Т. VI (142). — С. 396—399.
- Беларуская мова : вучэб. дапам. для 10-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, Л. С. Васюковіч, В. У. Зелянко, У. П. Саўко. — Мінск, 2009. — С. 80-168.
- Валочка, Г. М. Вывучаем беларускі правапіс. 5-9 кл. : вучэб.-метад. комплекс / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. — 176 с.
- Валочка, Г. М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10-11 класы : вучэб.-метад. комплекс / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко, І. Л. Бурак. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. — 286 с.
- Беларуская мова ў 10 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, Л. С. Васюковіч, Н. П. Даўбешка, В. У. Зелянко, У. П. Саўко. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 192 с.
- Зелянко, В. У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10-11 класы : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В. У. Зелянко. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 136 Архівавана 1 студзеня 2024. с.
- Зелянко, В. У. Рэалізацыя функцыянальнага прынцыпу пры навучанні марфалогіі беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі / В. У. Зелянко, І. У. Булаўкіна // Инновационная деятельность в учреждениях образования столичного региона: опыт, проблемы, перспективы : тезисы докладов городской открытой науч.-практ. конф., Минск, 17-18 апр. 2012 г. / Комитет по образованию Мингорисполкома, Минский городской ин-т развития образования; редкол.: Т. И. Мороз [и др.]. — Минск, 2012. — С. 62-63.
- Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі : тэксты для пераказаў / склад.: Г. М. Валочка, Л. С. Васюковіч, А. А. Лукашанец, В. У. Зелянко, С. Р. Рачэўскі. — Мінск : НІА ; Аверсэв, 2012. — 476 с.
- Беларуская мова і літаратура. 10-11 кл. : прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі / В. У. Зелянко, С. С. Міхнёнак, Н. У. Целяпун, І. У. Булаўкіна. — Мінск : НІА : Аверсэв, 2012. — 94 с.
- Беларуская мова : навучальныя і кантрольныя дыктанты : 5-9 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, Л. М. Гамеза, І. У. Булаўкіна, В. У. Зелянко, І. М. Саматыя, С. С. Міхнёнак, С. М. Якуба. — Мінск : Аверсэв, 2012—2021. — 224 с. Архівавана 1 студзеня 2024.
- Беларуская мова : навучальныя і кантрольныя пераказы : 5-9 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, Л. С. Васюковіч, В. У. Зелянко, І. М. Саматыя, С. С. Міхнёнак, С. М. Якуба. — Мінск : Аверсэв, 2012, 2016. — 219 с.
- Зелянко, В. У. Беларуская мова : тэставыя работы : 8-11 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко. — Мінск : Аверсэв, 2012, 2013. — 158 с.
- Зелянко, В. У. Беларуская мова : навучальныя і кантрольныя дыктанты і пераказы : 10-11 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко, А. А. Радзевіч, С. М. Якуба. — Мінск : Аверсэв, 2012, 2014. — 221 с.
- Зелянко, В. У. Састаў зместу кантрольна-дыягнастычнага модуля электроннага вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай мове (на прыкладе раздела «Правапіс прыслоўяў», 7 клас) / В. У. Зелянко, І. У. Булаўкіна // Компетентностный подход в образовании: история и современность : тезисы докладов междунар. науч.-практ.конф. (16-17 апр. 2013 г., г. Минск, Беларусь) / гл.ред. Т. И. Мороз {и др). — С.120-121.
- Зелянко, В. У. Асаблівасці беларускага правапісу як лінгвістычная аснова методыкі навучання арфаграфіі беларускай мовы / В. У. Зелянко // Вестник МГИРО. — 2014. — № 3 (18).
- Зелянко, В. У. Навучанне арфаграфіі на тэкставай аснове як перадумова фарміравання культуры маўлення вучняў / В. У. Зелянко // Роднае слова. — 2015. — № 9.
- Зелянко, В. У. Арфаграфічныя правілы як кампанент зместу навучання беларускай арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі / В. У. Зелянко // Веснік адукацыі. — 2016. — № 3. — С. 35-39.
- Зелянко, В. У. Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум. Правапіс галосных е, ё, я / В. У. Зелянко // Роднае слова. — 2016. — № 5. — С. 55-57
- Зелянко, В. У. Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум. Правапіс галосных о, э, а / В. У. Зелянко // Роднае слова. — 2016. — № 3. — С. 55-57.
- Зелянко, В. У. Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах В. У. Зелянко // Роднае слова. — 2016. — № 10. — С. 48-50.
- Зелянко, В. У. Навучанне арфаграфіі беларускай мовы ў 5-11 класах: тэорыя і практыка : манаграфія / В. У. Зелянко. — Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2016. — 194 с.
- Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 1 / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2019.
- Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 2 / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2019.
- Беларуская мова : вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2019.
- Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020.
- Валочка, Г. М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко, С. А. Язерская. — Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020.
- Беларуская мова : вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання (з электронным дадаткам для павышанага ўзроўню) / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020.
- Беларуская мова : вучэб. дапам. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання (з электронным дадаткам для павышанага ўзроўню) / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2021.
- Зеленко, О. В. Центр развития педагогической мысли и образовательной практики / В. В. Гинчук, О. В. Зеленко, В. Ф. Русецкий // Адукацыя i выхаванне. — 2019. — № 11. — С. 12-18.
- Зеленко, О. В. Формирование функциональной грамотности как научная и образовательная проблема / В. Ф. Русецкий, О. В. Зеленко // Веснік адукацыі. — 2020. — № 9. — С. 15-22; № 10. — С. 5-13; № 11. — С. 5-13.
- Зеленко, О. В. Перспективные фундаментальные научные исследования Национального института образования / В. Ф. Русецкий, О. В. Зеленко // Веснiк адукацыi. — 2021. — № 4. — С. 5-11.
- Зеленко, О. В. Разработка учебного плана общего среднего образования как научная проблема / В. Ф. Русецкий, О. В. Зеленко // Веснiк адукацыi. — 2022. — № 4. — С. 16-22.
- Развитие системы оценки качества образования в Республике Беларусь. Общее среднее образование / М. Б. Горбунова [и др.]; под научн. ред. В. Ф. Русецкого : монография. — Минск : Национальный институт образования, 2022. — 392 с.
- Теоретико-методологические основания развития дошкольного, общего среднего и специального образования в Республике Беларусь в 2 ч. / Н. П. Баранова [и др.]; под науч. ред. В. Ф. Русецкого. У 2 ч. — Минск : Национальный институт образования, 2023.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Зеленко Ольга Владимировна - Национальный институт образования . adu.by. Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ Вольга Уладзіміраўна Зелянко. Методыка навучання беларускай мове на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу (10–11 класы). — БГУ, 2010.
- ↑ https://vak.gov.by/node/3874(недаступная спасылка)