Землетрасенне на Тайвані (2024)
3 красавіка 2024 года на Тайвані здарыўся землятрус, наймацнейшы за апошнія 25 гадоў. Першыя штуршкі зафіксаваны а 07:58 па мясцовым часе. Землятрус складаўся з серыі штуршкоў, магнітуда мацнейшага з іх дасягала 7,7. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 1,5 км у моры каля ўсходняга ўзбярэжжа вострава, паблізу горада Хуалянь.
Штуршкі адчуваліся на ўсім востраве Тайвань. Следам за асноўным штуршком праз чвэрць гадзіны здарыліся штуршкі магнітудай 6,6 і 6,3, таксама было зафіксавана да 60 афтэршокаў магнітудай ад 4,1. Сур’ёзней за ўсіх пацярпеў горад Хуалянь, дзе абрынулася некалькі будынкаў. Загінула 7 чалавек, 736 чалавек было паранена. Як мінімум 77 чалавек былі заблакаваны ў пашкоджаных будынках. Без электраэнергіі засталіся больш за 87 тысяч хатніх гаспадарак. Для выратавальных аперацыях задзейнічалі армію.
Землятрус таксама адчуваўся ў правінцыях Фуцзянь і Цзянсі КНР, на поўдні кантынентальнага Кітая спынілі рух цягнікоў. У японскай прэфектуры Акінава, на ўзбярэжжы Кітая і Філіпін абвясцілі пагрозу цунамі.
Найбуйнейшы ў свеце вытворца паўправаднікоў TSMC ацаніў страты кампаніі ў $ 60 млн[1].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ TSMC оценила убыток от землетрясения на Тайване в $60 млн . Коммерсантъ. Праверана 3 красавіка 2024.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Что известно о землетрясении на Тайване . ТАСС. Праверана 3 красавіка 2024.