Златка Мацеша
Златка Мацеша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
харв.: Zlatko Mateša | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Франья Туджман Влатка Паўлеціч (в. а.) Златка Томчыч (в. а..) |
||||||
Кіраўнік урада | Івіца Рачан | ||||||
Папярэднік | Нікіца Валенціч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 чэрвеня 1949 (73 гады) Заграб, Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя |
||||||
Дзеці | сыны Філіпас і Ясонас | ||||||
Партыя | Харвацкая дэмакратычная садружнасць | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ватэрпаліст | ||||||
Узнагароды |
Златка Мацеша (харв.: Zlatko Mateša; 17 чэрвеня 1949, Заграб) — харвацкі палітык, прэм’ер-міністр Харвацкай рэспублікі (1995—2000).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мацеша нарадзіўся і вырас у Заграбе, атрымаў юрыдычную адукацыю ў Заграбскім універсітэце. У 1970—1980 ён працаваў у INA (Нацыянальнай нафтавай кампаніі ў Харватыі), дзе падняўся па службовай лесвіцы да пасады памочніка дырэктара. Сябраваў з Нікіцам Валенцічам, Младэнам Ведрышам і Франья Грэгурычам[1].
У 1990 годзе ён заняўся палітыкай і стаў высокапастаўленым членам ХДС, нароўні з вышэйзгаданай групай. У 1995 годзе Мацеша кароткі час працаваў міністрам эканомікі, працы і прадпрымальніцтва Харватыі. Прэзідэнт Франья Туджман прызначыў яго шостым главой урада 4 лістапада 1995 года[2]. Урад Мацешы, мабыць, лепш за ўсё памятаюць за ўвядзенне падатку на дададзены кошт (харв.: Porez nа dodanu vrijednost, PDV), які рыхтаваўся пры папярэднім урадзе і быў ўведзены ў 1996 годзе ўрадам пад кіраўніцтвам Мацешы. У 1998 годзе стаўка падатку была ўсталявана для ўсіх прадуктаў на ўзроўні 22 %. Міністрам фінансаў у Кабінеце Златкі Мацешы быў Барыслаў Скегра[3].
На харвацкіх парламенцкіх выбарах 2000 года ён быў абраны ў Сабар, і там ён працаваў да канца 2003 года[4].
З 2002 года Мацеша з’яўляецца прэзідэнтам Харвацкага алімпійскага камітэта[1].
Зноскі
- ↑ а б Robert Bajruši. Zlatko Mateša - dečko iz 'Hemingwaya' na putu za Peking(нявызн.) (15 ліпеня 2008). Праверана 20 мая 2010. Архівавана 6 красавіка 2012.
- ↑ Šesta vlada(нявызн.)(недаступная спасылка). Croatian Information-Documentation Referral Agency. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2012. Праверана 10 снежня 2010.
- ↑ Mladen Jambrović. U četiri godine mandata, Vlada povećala prosječnu plaću s 500 na 800 maraka(нявызн.) (10 снежня 1999). Праверана 20 мая 2010. «Velik potez Matešina je reforma poreznog sustava i uvođenje poreza na dodanu vrijednost / PDV je moderan i u suštini najpošteniji način popune državnog proračuna; upitna je, međutim, bila jedinstvena stopa na kojoj je inzistiralo Ministarstvo financija».(недаступная спасылка)
- ↑ Zastupnici 4. saziva Hrvatskoga sabora - Zlatko Mateša - HDZ(нявызн.)(недаступная спасылка). Парламент Харватыі. Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 20 мая 2010.