Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві
Выгляд
(Пасля перасылкі з Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарвэ)
| Гістарычная дзяржава | |||||
| Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Reino Unido de Portugal, Brasil e Algarves | |||||
|
|||||
|
Карта дзяржавы |
|||||
| Сталіца |
Рыа-дэ-Жанэйра Лісабон |
||||
| Мова(ы) | партугальская | ||||
| Афіцыйная мова | партугальская мова | ||||
| Рэлігія | каталіцтва | ||||
| Грашовая адзінка | партугальскі рэал[d] | ||||
| Форма кіравання | абсалютная манархія | ||||
| Манарх | |||||
| • 1815-1816 | Марыя I | ||||
| • 1816-1826 | Жуан VI | ||||
Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві — дзяржава, якая існавала з 1815 па 1822 гады на тэрыторыях сучасных Партугаліі і Бразіліі, а таксама на тэрыторыях каланіяльных уладанняў Партугаліі ў Афрыцы, Азіі і астравах у Атлантычным акіяне, што належаць ёй.
Заснавана каралём Партугаліі Жуанам VI пасля таго, як той падчас Напалеонаўскіх войнаў бег у Бразілію. Само каралеўства са сталіцай у Рыа-дэ-Жанэйра[1] (Бразілія) было абвешчана толькі ў 1815 годзе, у яго склад акрамя земляў, што належалі партугальскай кароне, былі ўключаны былыя партугальскія ўладанні ў Марока. Злучанае каралеўства было ліквідавана ў 1822 годзе з абвяшчэннем Бразіліяй незалежнасці, але тытул захоўваўся да 1834 года, калі быў зрынуты дон Мігел.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Гісторыя Бразіліі Архівавана 8 студзеня 2006. (англ.)