Зольтан Фабры
Зольтан Фабры | |
---|---|
Fábri Zoltán | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1917 |
Месца нараджэння | Будапешт, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 23 жніўня 1994 (76 гадоў) |
Месца смерці | Будапешт, Венгрыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Аўстра-Венгрыя Венгрыя |
Жонка | Noémi Apor[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кірунак | кінематограф |
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1953) прэмія імя Кошута (1955) прэмія імя Кошута (1970) SZOT prize[d] (1975) Заслужаны мастак Венгрыі[d] (1965) |
IMDb | ID 0299586 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зо́льтан Фа́бры (венг.: Fábri Zoltán; 15 кастрычніка 1917, Будапешт — 23 жніўня 1994, Будапешт) — венгерскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Венгрыі (1965). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Венгрыі 1953, 1955, 1970.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рыхтаваўся стаць мастаком, вучыўся ў Інстытуце выяўленчых мастацтваў, затым у Будапешцкай тэатральнай акадэміі, якую скончыў у 1941 годзе. У 1941—1944 гадах акцёр і рэжысёр Нацыянальнага тэатра, у 1949 кіраўнік тэатра юнага гледача ў Будапешце. У 1952 годзе дэбютаваў як кінарэжысёр (фільм «Бура»).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ствараў разнастайныя па жанрах і стылях фільмы, у якіх разглядаў асобу ў сувязі з гістарычным і сацыяльным асяродкам: «Карусель» (1956), «Спадар настаўнік Ганібал» (1956, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Ганна Эйдэш» (1958), «Два таймы ў пекле» (1961), «Дваццаць гадзін» (1965, прызы міжнародных кінафестываляў у Маскве, Венецыі), «Пасля сезона» (1966, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі), «Пятая пячатка» (1976, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Маскве), «Венгры» (1978), «Рэквіем» (1982), «Прыходзьце на мае імяніны» (1984) і інш. Выступаў як сааўтар сцэнарыяў і мастак сваце фільмаў, тэатральны сцэнограф, кніжны графік. Яго творчасці прысвечаны фільм «Зольтан Фабры» (1980).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фабры Зольтан. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зольтан Фабры
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Асобы
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Будапешце
- Памерлі 23 жніўня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Фаркашрэці
- Выпускнікі Будапешцкай акадэміі тэатра і кіно
- Выпускнікі Венгерскага ўніверсітэта выяўленчых мастацтваў
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Венгрыі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Венгрыі
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Венгрыі
- Акцёры XX стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі Кошута
- Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
- Народныя артысты Венгрыі
- Постаці Нацыянальнага тэатра (Будапешт)