Зорнае неба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Starsinthesky.jpg
Мноства нябесных свяцілаў у космасе

Зо́рнае неба — сукупнасць свяцілаў, бачных на начным небе. У ясную ноч, калі няма Месяца, чалавек з добрым зрокам можа ўбачыць простым вокам каля 2,5 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні, з іх большасць размешчана паблізу паласы Млечнага Шляху. Усяго ў абодвух паўшар'ях зорнага неба налічваецца каля 6 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні. Пры інструментальных назіраннях колькасць бачных зорак хутка расце, сягаючы, напрыклад, 32 млн зорак да 15-й зорнай велічыні. Таксама ў лік аб'ектаў зорнага неба, частку з якіх можна назіраць і простым вокам, уваходзяць зорныя скопішчы, зорныя асацыяцыі, галактычныя туманнасці, галактыкі, квазары, скопішчы галактык, планеты, спадарожнікі планет, малыя планеты, каметы, метэоры.

Само начное неба таксама свеціцца з прычын атамных працэсаў у іанасферы.

Выгляд начнога зорнага неба бесперапынна мяняецца з прычыны сутачнага вярчэння Зямлі вакол сваёй восі, гадавога руху Зямлі вакол Сонца, уласнага руху целаў Сонечнай сістэмы. Дзеля зручнасці арыентацыі зорнае неба падзелена на сузор'і.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зорнае неба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 109—112.
  • Астраномiя: вучэбны дапаможнiк для 11 кл. агул.-адукац. устаноў з беларускай мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалеў — 2-е выд. — Мн.: Народная асвета, 2009. — 214 с. ISBN 978-985-03-1084-2
  • Астраномія: атлас: вучэбны дапаможнік для 11-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / А. А. Шымбалёў, І. В. Галуза, У. А. Голубеў; рэд. Г. С. Малышава. — Мн.: Белкартаграфія, 2011. — 31 с. ISBN 978-985-508-114-3