Зоя Антонаўна Сядая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зоя Антонаўна Сядая
Дата нараджэння 20 мая 1929(1929-05-20)
Дата смерці 7 студзеня 2019(2019-01-07) (89 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці бібліёграф
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Зоя Антонаўна Сядая (Галалобава; 20 мая 1929 — 7 студзеня 2019) — беларускі бібліёграф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 20 мая 1929 г. Скончыла ў 1955 г. бібліятэчны факультэт МДПІ. З таго ж года працавала бібліятэкарам у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна, затым старэйшым бібліёграфам, загадчыцай сектарам даведкава-бібліяграфічнага аддзела, з 1983 г. — загадчыцай аддзелам. Працавала і бібліятэцы да 1985 года[1].

Выбіралася дэпутатам раённага Савета народных дэпутатаў г. Мінска[1].

Памерла 7 студзеня 2019 года[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «За доблесную працу», граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза працаўнікоў культуры, значком «За выдатную працу»[1].

Зноскі

  1. а б в г Библиотеки - Генеалогический форум ВГД (руск.). forum.vgd.ru. Праверана 2 сакавіка 2024.