Зураб Жванія
| Зураб Жванія | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ზურაბ ბესარიონის ძე ჟვანია | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пасада адноўлена; ён сам як дзяржаўны міністр | ||||||
| Пераемнік | Зураб Нагаідэлі | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Аўтандзіл Джарбенадзэ | ||||||
| Пераемнік | Пасада скасавана; адноўлены пасада прэм'ер-міністра | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Эдуард Шэварнадзэ | ||||||
| Пераемнік | Ніно Бурджанадзэ | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 снежня 1963[1] |
||||||
| Смерць |
3 лютага 2005[1] (41 год) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Імя пры нараджэнні | груз. ზურაბ ჟვანია | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іўдаізм | ||||||
| Партыя |
1) Партыя «зялёных» (1989-1993) 2) СГГ (1993-2002) 3) Аб'яднаныя дэмакраты (з 2002) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Зураб Жванія (9 снежня 1963 — 3 лютага 2005) — грузінскі палітык і грамадскі дзеяч. Прэм’ер-міністр Грузіі ў 2003—2005. Загінуў пры нявысветленых абставінах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1985 годзе атрымаў дыплом біялагічнага факультэта Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго да 1992 года працаваў на кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл таго ж факультэта. У 1989 годзе Жванія стварыў у Грузіі рух «зялёных», а затым — Партыю «зялёных», стаўшы яе першым старшынёй. На працягу двух гадоў ён з’яўляўся сустаршынёй Партыі «зялёных» Еўропы.
У 1993 годзе Зураб Жванія заняў пасаду генеральнага сакратара кааліцыйнай партыі, створанай для падтрымкі палітыкі Эдуарда Шэварднадзэ, — Саюза грамадзян Грузіі (СКГ). 25 лістапада 1995, пасля перамогі СКГ на выбарах, ён быў абраны старшынёй парламента Грузіі. Праз чатыры гады быў пераабраны на гэтую пасаду, аднак 1 лістапада 2001 года падаў у адстаўку, матываваўшы сваё рашэнне пратэстам супраць палітыкі Эдуарда Шэварнадзэ.
У чэрвені 2002 года Жванія афіцыйна заявіў аб сваім выхадзе з партыі СКГ, а таксама з аднайменнай парламенцкай фракцыі. 6 чэрвеня 2002 г стварыў і ўзначаліў парламенцкую фракцыю «Дэмакраты». З 17 чэрвеня 2002 года — старшыня палітычнай арганізацыі «Аб’яднаныя дэмакраты».
У парламенцкіх выбарах 2003 прымаў удзел у якасці аднаго з лідараў перадвыбарчага блока «Бурджанадзэ — Дэмакраты». Пасля «рэвалюцыі ружаў», у выніку якой прэзідэнтам Грузіі стаў Міхаіл Саакашвілі, Жванія быў прызначаны дзяржаўным міністрам Грузіі.
17 лютага 2004 г. грузінскі парламент зацвердзіў Жванія на пасадзе прэм’ер-міністра рэспублікі.
Зноскі
- 1 2 საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #143423584 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #143423584 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.