Эдуард Шэварднадзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эдуард Шэварнадзэ)
Эдуард Шэварднадзэ
груз. ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე
Сцяг2-і Прэзідэнт Грузіі
26 лістапада 1995 — 22 лістапада 2003
Папярэднік Пасада адноўлена (1991-1992: Звіяд Гамсахурдзія
Пераемнік Ніно Бурджанадзэ (в. а.); Міхаіл Саакашвілі
Сцяг Кіраўнік Грузіі
6 лістапада 1992 — 26 лістапада 1995
Папярэднік Пасада заснавана; ён сам, як Старшыня Дзяржаўнага Савета Грузіі
Пераемнік Пасада ліквідавана; ён сам, як Прэзідэнт Грузіі
1-ы Старшыня Парламента Грузіі
3 лістапада 1992 — 25 лістапада 1995
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Зураб Жванія
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага Савета Грузіі
10 сакавіка — 4 лістапада 1992
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Пасада ліквідавана
Сцяг Міністр знешніх зносін СССР
19 лістапада — 26 снежня 1991
Кіраўнік урада Іван Сілаеў
Папярэднік Пасада заснавана; Барыс Панкін як Міністр замежных спраў СССР
Пераемнік Пасада скасавана
Сцяг6-ы Міністр замежных спраў СССР
6 ліпеня 1985 — 20 снежня 1990
Кіраўнік урада Мікалай Рыжкоў
Папярэднік Андрэй Грамыка
Пераемнік Аляксандр Бяссмертных
Сцяг Член Палітбюро ЦК КПСС
 — 13 ліпеня 1990 (Кандытат з 27 лістапада 1978
Сцяг11-ы Першы сакратар ЦК КП Грузіі
29 верасня 1972 — 6 ліпеня 1985
Папярэднік Васіль Мжаванадзэ
Пераемнік Джумбер Патіяшвілі

Нараджэнне 25 студзеня 1928(1928-01-25)[1][2][…]
Смерць 7 ліпеня 2014(2014-07-07)[2][3] (86 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні груз. ედუარდ შევარდნაძე
руск.: Эдуард Амвросиевич Шеварднадзе
Бацька Амврозій Георгіевіч Шэварднадзэ
Жонка Нанулі Раждэнаўна Шэварднадзэ (народжаная Цагарэйшвілі; 1929-2004)
Дзеці
  • сын Паата
  • дачка Манана
Веравызнанне праваслаўе Грузінская царква
Партыя КПСС (1948-1991)
Член у
Адукацыя Кутаіскі педагагічны інстытут імя А. Цулукідзэ
Дзейнасць палітык, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць СССР
Род войскаў міністэрства ўнутраных спраў[d]
Званне генерал-маёр
Бітвы Жнівеньскі путч
Грамадзянская вайна ў Грузіі
Паўднёваасяцінская вайна (1991—1992)
Вайна ў Абхазіі (1992—1993)
Крызіс у Панкіскай цясніне
Рэвалюцыя ружаў
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуа́рд Амвро́сіевіч Шэвардна́дзэ (груз. ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე; 25 снежня 1928, Мамаці, Грузінская ССР — 7 ліпеня 2014, Тбілісі, Грузія) — савецкі і грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 студзеня 1928 года ў сяле Мамаці Ланчхуцкага раёна Грузінскай ССР у сям’і сельскага настаўніка.

Па патрабаванні бацькоў скончыў Тбіліскі медыцынскі тэхнікум, аднак кар’еры лекара аддаў перавагу палітычнай дзейнасці. У 1946 годзе адразу пасля заканчэння тэхнікума ён стаў загадчыкам аддзела райкама камсамола, затым паступіў у партыйную школу пры ЦК кампартыі Грузіі.

У 1948 годзе ўступіў у Камуністычную партыю, у перыяд з 1949 па 1951 гады быў слухачом двухгадовай партыйнай школы пры ЦК КП(б) Грузіі, пасля заканчэння якой стаў інструктарам ЦК ЛКСМ Грузіі. У 1952 годзе Шэварнадзэ быў прызначаны сакратаром, затым другім сакратаром Кутаіскага абкама ЛКСМ Грузінскай ССР, а ўжо ў наступным годзе стаў першым сакратаром Кутаіскага абкама ЛКСМ Грузінскай ССР.

У 1959 годзе скончыў Кутаіскі педагагічны інстытут імя А.Цулукідзэ.

З 1961 па 1963 год быў сакратаром Мцхецкага райкама Камуністычнай партыі, а затым з 1963 года першым сакратаром Першамайскага райкама партыі Тбілісі.

У перыяд з 1964 па 1965 гады — першы намеснік міністра па ахове грамадскага парадку, з 1965 па 1972 гады — міністр аховы грамадскага парадку, затым — міністр унутраных спраў Грузінскай ССР.

29 верасня 1972 года быў прызначаны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Грузіі.

У 1985 годзе па запрашэнні Міхаіла Гарбачова быў пераведзены на працу ў Маскву, прызначаны сябрам Палітбюро ЦК КПСС і міністрам замежных спраў СССР. З’яўляўся адным з паплечнікаў Міхаіла Гарбачова ў правядзенні палітыкі перабудовы, галоснасці і разрадкі міжнароднай напружанасці.

20 снежня 1990 года на IV З’ездзе народных дэпутатаў СССР заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады міністра замежных спраў.

У сакавіку 1992 года вярнуўся ў Грузію, дзе ўзначаліў Дзяржсавет, створаны пасля звяржэння прэзідэнта Звіяда Гамсахурдыя. У кастрычніку таго ж года ў выніку парламенцкіх выбараў ён стаў кіраўніком грузінскай дзяржавы — старшынёй парламента рэспублікі.

Неўзабаве пасля гэтага парламент увёў пасаду кіраўніка грузінскай дзяржавы, і 6 лістапада 1992 года Шэварнадзэ быў абраны на гэтую пасаду.

У 1993 годзе ў Тбілісі была створана партыя «Саюз грамадзян Грузіі», старшынёй якой стаў Шэварнадзэ.

5 лістапада 1995 года ў Грузіі прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Эдуард Шэварнадзэ, які набраў 72,9 % галасоў.

9 лютага 1998 года Эдуард Шэварнадзэ перажыў замах. У цэнтры Тбілісі яго картэж быў абстраляны з гранатамёта і аўтаматычнай зброі. Аднак браніраваны аўтамабіль выратаваў яму жыццё, двое ахоўнікаў прэзідэнта загінулі.

9 красавіка 2000 года Шэварнадзэ атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Грузіі, набраўшы больш за 82 % галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

У лістападзе 2003 года падчас «Рэвалюцыі руж», якая прайшла ў Грузіі з-за нязгоды апазіцыйных сіл з вынікамі выбараў у парламент краіны, Шэварнадзэ было прапанавана пакінуць пасаду прэзідэнта Грузіі. 23 лістапада 2003 года, пасля таго як парламент не падтрымаў прапанову кіраўніка Грузіі аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча, Шэварнадзэ падаў у адстаўку[5][6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Шеварднадзе Эдуард Амвросиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Eduard Schewardnadse // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Brozović D., Ladan T. Eduard Ševardnadze // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  5. Біяграфія Эдуарда Шэварнадзэ
  6. Шэварнадзэ і яго роля ў лёсе савецкай краіны

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]