Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі
Артыкул пра нядаўна памерлага чалавека. |
Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі | |
---|---|
груз. ზურაბ წერეთელი | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1934[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 2025 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, архітэктар, дзеяч выяўленчага мастацтва, настаўнік мастацтва |
Жанр | скульптура |
Вучоба | |
Уплыў | Giorgi Chitaia[d] |
Партыя |
|
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт |
tsereteli.ru zurabtsereteli.com (англ.) |
![]() |
Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі (груз. ზურაბ კონსტანტინეს ძე წერეთელი; 4 студзеня 1934[1][2][…], Тыфліс — 22 красавіка 2025, Перадзелкіна[d] ці Масква[3]) — савецкі, грузінскі і расійскі мастак-манументаліст, скульптар, жывапісец, педагог. З 1997 года — прэзідэнт Расійскай акадэміі мастацтваў. Акадэмік АМ СССР (1988; член-карэспандэнт 1979). Герой Сацыялістычнай Працы (1990), народны мастак СССР (1980), народны мастак РФ (1994), лаўрэат Ленінскай прэміі (1976), дзвюх Дзяржаўных прэмій СССР (1970, 1982) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1996). Кавалер ордэна Леніна (1990). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».
Аўтар больш за 5000 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (фрэскі, мазаікі, пано) і інш. Як мастак-манументаліст аформіў шэраг буйных устаноў, такіх як Ленінскі мемарыял ва Ульянаўску, гасцінічны комплекс у Ізмайлава, Гасцінічны комплекс «Ялта- Інтурыст» у Ялце, курортны гарадок у Адлеры, парк «Рыўера» у Сочы, Палац прафсаюзаў у Тбілісі, Новая сцэна Вялікага тэатра ў Маскве і інш.; як скульптар стварыў мноства манументаў, сярод іх «Дружба навекі» ў Маскве, «Дабро перамагае зло» перад будынкам ААН у Нью-Ёрку, «Нараджэнне новага чалавека» ў Севільі, «Разбурыць сцяну недаверу» ў Лондане, Помнік Зоі Касмадзям’янскай у Рузе і інш.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Церетели Зураб Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Zurab Cereteli // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 11 мая 2025.
- Нядаўна памерлыя
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 22 красавіка
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Тбіліскай акадэміі мастацтваў
- Члены КПСС
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Гонару (Грузія)
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Народныя мастакі СССР
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Узнагароджаныя медалём «На Славу Асеціі» (Паўночная Асеція)
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта