Зуша
Выгляд
| Зуша | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 6 950 км² |
| Расход вады | 28 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 53°26′31″ пн. ш. 37°28′47″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Ака[1] |
| • Каардынаты | 53°26′56″ пн. ш. 36°23′08″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Ака → Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Код у ДВР | 09010100212110000018100 |
|
|
|
Зуша (руск.: Зуша) — рака ў Тульскай і Арлоўскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Ака.
Рака бярэ пачатак у Каменскім раёне Тульскай вобласці. Працякае праз Карсакоўскі і Навасільскі раёны, у паўднёва-заходнім напрамку, а потым, каля горада Навасіль, даволі крута паварочвае на паўночны захад, праходзіць у Мцэнскім раёне і ўпадае ў раку Аку каля вёскі Гарадзішча, на мяжы з Болхаўскім раёнам.
Даўжыня Зушы 234 кіламетры, жыўленне ракі пераважна снегавое, расход вады каля горада Мцэнск каля 28 м³/сек.
Зноскі
- ↑ Зуша // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. Iа. — С. 803–804.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |