Зязюлін лён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зязюлін лён
Polytrichum commune.jpeg
Зязюлін лён звычайны (Polytrichum commune)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polytrichum

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15758
NCBI  3212
EOL  88677
IPNI  ???

Зязю́лін лён, Лугавы́ лён, Палітрыхум (Polytrichum) — род брыевых імхоў сямейства палітрыхавых. Каля 100 відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двухдомныя, радзей аднадомныя, шматгадовыя часцей буйныя і цвёрдыя лістасцябловыя расліны, утвараюць рыхлыя дзярнінкі зялёнага, цёмна-, шыза-, жоўта-зялёнага, бураватага колеру. Сцябло вышынёй да 50 см, прамастойнае. Лісце цвёрдае, з доўгай плеўкавай похвай, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным ці зубчастым краем, з завостранай верхавінкай. Каробачка са спорамі прызматычная да кубічнай на ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок з густымі і тонкімі валаскамі, якія нагадваюць ільняную пражу (адсюль назва), лёгка ападае.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны пераважна ў халодных і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 відаў:

Расце ў лясах, на балотах, сырых лугах і інш.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Торфаўтваральнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0279-2