Зялёны (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Зялёны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Старая Жэзленка
Колькасць двароў
37
Насельніцтва
51 чалавек (1991)
Зялёны на карце Беларусі ±
Зялёны (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Зялёны (Буда-Кашалёўскі раён)
Зялёны (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Зялёны (Буда-Кашалёўскі раён)

Зялёны (да 30 ліпеня 1964 года Старая Жэзленка) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 21 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў XIX стагоддзі як вёска Жэзленка, якая пазней падзялілася на дзве: Старая Жэзленка і Новая Жэзленка. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 год — 37 гаспадарак, 51 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 28 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1999 год — 37 гаспадарак, 51 жыхар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0