Зямля Руперта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зямля Руперта, калісьці кантраляваная Кампаніяй Гудзонава Заліва

Зямля Руперта, таксама званая Зямля Прынца Руперта — тэрыторыя ў Паўночнай Амерыцы, якая займала частку гідраграфічнага басейна Гудзонава заліва і належала Кампаніі Гудзонава Заліва. Тэрыторыя была названа ў гонар Прынца Руперта, першага губернатара кампаніі.

Зямля Руперта займае цэнтральную частку сучаснай Канады, а меншая частка адышла даЗлучаных Штатах Амерыкі. Тэрыторыя, якая раней складала Зямлю Руперта, уключае амаль усю Манітобу, большую частку Саскачэвана, паўднёвую Альберту, паўднёвы Нунавут, поўнач Антарыа і Квебека, а таксама часткі штатаў Мінесота і Паўночная Дакота.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1670 годзе англійскі кароль Карл II падаў кампаніі, названай Кампаніяй Гудзонава Заліва, манаполію на эксплуатацыю ўсіх рэк, якія ўпадаюць у Гудзонаў заліў, такім чынам робячы кампанію ўладальніцай гіганцкай тэрыторыі. Ёй належала каля 3,9 мільёнаў квадратных кіламетраў — больш за траціну плошчы сённяшняй Канады.

У 1821 годзе манрэальская Паўночна-Заходняя кампанія і Кампанія Гудзонава заліва аб'ядналіся ў адну і тэрыторыя кампаніі павялічылася.

Незадоўга да 1870 гандлёвая манаполія была адменена, і гандаль у вобласці быў адкрыты любому прадпрымальніку. Кампанія прадала свае ўладанні дамініёну Канада, у адпаведнасці з законам аб Зямлі Руперта 1868. Землі ўвайшлі ў склад Канады пад назвай Паўночна-Заходніх тэрыторый.

Сёння назву Зямлі Руперта носяць мітраполія і дыяцэзія Англіканскай царквы ў Канадзе.