Гудзонаў заліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гудзонаў заліў
Hudsonbay.png
Карта рэгіёна Гудзонава заліва.


Гудзонаў заліў (англ.: Hudson Bay, фр.: baie d'Hudson) — частка Паўночнага Ледавітага акіяна, якая прымыкае таксама да Атлантычнага акіяна. Фактычна ўяўляе сабой унутранае мора, акружанае з усходу, поўдня і захаду землямі канадскіх правінцый Квебек, Антарыа, правінцыя Манітоба, а таксама тэрыторыяй Нунавут. Заліў на паўночным усходзе аддзелены ад мора Бафіна востравам Бафінава Зямля. Злучаны з морам Лабрадор Гудзонавым пралівам, з Паўночным Ледавітым акіянам — водамі заліва Фокс. Плошча акваторыі − 1230000 км². Глыбіня да 258 м. З кастрычніка па ліпень пакрыты лёдам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]