Кампанія Гудзонава заліва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кампанія Гудзонава заліва
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 2 мая 1670
Заснавальнікі Pierre-Esprit Radisson[d] і Médard des Groseilliers[d]
Размяшчэнне Таронта, Антарыа, Канада
Галіна рознічны гандаль, retail sale in non-specialised stores[d][1] і гандаль[2]
Колькасць супрацоўнікаў 70 000
Даччыныя кампаніі Hudson's Bay[d], Puget Sound Agricultural Company[d] і Simpsons[d]
Сайт hbc.com

Кампанія Гудзонава заліва (англ.: Hudson's Bay Company, HBC) — самая старая гандлёвая карпарацыя ў Паўночнай Амерыцы і адна з самых старых у свеце. Заснавана ў 1670 годзе. Яе штаб-кватэра размешчана ў канадскім горадзе Таронта.

На працягу некалькіх стагоддзяў кантралявала рынак пушніны ў англійскай частцы Паўночнай Амерыкі. Прадпрымала самастойныя даследаванні і з’яўлялася фактычным урадам у шматлікіх рэгіёнах да буйнамаштабнага засялення. Гандлёвыя прадстаўнікі і лоўчыя кампаніі наладжвалі адносіны з мясцовымі жыхарамі, а сетка факторый кампаніі паслужыла каркасам для фармавання дзяржаўнай структуры шматлікіх абласцей заходняй Канады і ЗША. Падчас дзейнасці кампаніі пад яе кантролем апынуўся шырокі тэрытарыяльны комплекс паўночнаамерыканскіх земляў, вядомы як Зямля Руперта.

Зямля Руперта, якую некалі асвойвала кампанія

Пасля ўтварэння ў 1867 годзе дамініёна Канада ўрад новаўтворанай дзяржавы на чале з Джонам Мак-Дональдам пачаў перамовы з Кампаніяй Гудзонава заліва пра выкуп яе заходніх земляў. У 1869 годзе, пасля доўгіх і складаных перамоў, была распрацавана працэдура перадачы дамініёну заходніх тэрыторый. Кампанія Гудзонава заліва саступіла Канадзе манаполію на гандаль на Паўночна-Заходніх тэрыторыях і права на Зямлю Прынца Руперта (басейн Гудзонава заліва) за 300 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Аднак кампанія захавала за сабой больш за 45 тыс. акраў (18 000 га) зямлі на Захадзе.

З заняпадам гандлю пушнінай кампанія перайшла да гандлю таварамі, неабходнымі пасяленцам на захадзе Канады. Сёння кампанія вядомая сваёй сеткай універмагаў The Bay у Канадзе.

Зноскі

  1. Hudson's Bay Company // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 20 ліпеня 2021.
  2. Hudson's Bay Company // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]