Зігфрыд Рамуальдавіч Цвірко
Зігфрыд Рамуальдавіч Цвірко | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Зігфрыд Рамуальдавіч Цвірко (нар. 9 сакавіка 1953; в. Цвіркі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1974 годзе БПІ. У 1974—1980 гадах архітэктар, вядучы архітэктар інстытута «Белпрампраект»; у 1960—1992 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар праекта, галоўны архітэктар інстытута «Белсельбудпраект»; у 1992—1995 гадах кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў БССР; у 1995—1996 гадах начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Маладзечанскага гарвыканкама; у 1996—1997 гадах намеснік дырэктара па архітэктуры НВП «АРК»; у 1997 годзе начальнік ПКА ААТ «Забудова», у 1997—2004 гадах галоўны архітэктар праекта ПВДП «Белжылпраект», у 2004—2006 гадах галоўны архітэктар праекта ЗАТ «БудаФТ»; у 2006—2007 гадах намеснік дырэктара па архітэктуры ТАА «Белграндпраект»; у 2007—2009 гадах намеснік дырэктара па архітэктуры «Творчай майстэрні Корбута А І.»; у 2010—2011 гадах галоўны архітэктар праектаў ППУП «Сапоюр»; з 2012 года намеснік дырэктара па праектаванні ТАА «Берліс».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1978 года.
Пражывае ў Мінску па вуліцы Кахоўскай, 23.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): праект прамысловага вузла ў г. Стоўбцы; схемы ўпарадкавання забудовы прамраёнаў «Чэпіна» і «Лучоса» ў г. Віцебску, прамраёна «Ласосна» ў г. Гродна (1974-1980); праект завода ЖБВ і ККД у п. Краснае Мінскай вобласці, праекты жылых сядзібных дамоў з маналітнага бетону для будаўніцтва ў сельскай мясцовасці, праект пасёлка вучгаса Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі (1980-86); праекты для капрамонту і рэканструкцыі жылых і грамадскіх будынкаў (1997—2004); праект шмат’яруснай аўтастаянкі з убудаванымі адміністрацыйна-гандлёвымі памяшканнямі па вул. Алібегава ў з Мінску (2007—2009); праект вытворчых будынкаў завода ПУП «ADANI» у г Мінску, праект завода рэнтгенатэхнічнай тэхнікі ЗАТ «АДАНІ Тэхноладжыс» у Мінскім раёне (2012-13).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны бронзавым (1986) за праект аднакватэрнага трохпакаёвага мансарднага жылога дому і сярэбраным (1988) медалямі ВДНГ СССР.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цвирко Зигфрид Ромуальдович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Цвирко Зигфрид Ромуальдович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 9 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Супрацоўнікі Белжылпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя