Парламент Пакістана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Парламент Пакістана

Парламент Пакістана — федэральны заканадаўчы орган (парламент) Пакістана. На 2012 год парламент Пакістана адрозніваецца самым вялікім у ісламскім свеце працэнтам месцаў, якія займаюць жанчыны.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны парламент складаецца з дзвюх палат:

  • Верхняя палата — Сенат Пакістана
  • Ніжняя палата — Нацыянальная асамблея Пакістана.

Згодна з 50 артыкулам Канстытуцыі, у парламент таксама ўваходзіць прэзідэнт Пакістана.

Нацыянальная асамблея[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальная асамблея з'яўляецца ніжняй палатай парламента Пакістана. У яе ўваходзяць 342 дэпутаты, з якіх 272 абіраюцца таемным галасаваннем, 60 месцаў прадастаўлена жанчынам і 10 — рэлігійным меншасцям. З 19 сакавіка 2008 года па 3 чэрвеня 2013 года спікерам Нацыянальнай асамблеі была жанчына Фехміда Мірза. З 3 чэрвеня 2013 года гэтую пасаду займае Сардар Садзік.

Сенат[правіць | правіць зыходнік]

Сенат з'яўляецца верхняй палатай парламента Пакістана. У яго ўваходзіць 100 дэпутатаў, якія выбіраюцца дэпутатамі ніжняй палаты федэральнага парламента і заканадаўчых сходаў правінцый. Тэрмін паўнамоцтваў сената — 6 гадоў. Траціна складу сената абнаўляецца кожныя 2 гады. Старшыня Сенату — Раза Рабані (з 11 сакавіка 2015 года).