Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская
Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская (нар. 15 студзеня 1941, в. Калачы, Лагойскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1973)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 15 студзеня 1941 года ў в. Калачы Лагойскага раёна.
У 1952 годзе паехала вучыцца ў Мінск. Пасля вучобы ў 1959 годзе пачала працаваць прадзільшчыцай на Мінскім камвольным камбінаце. Майстэрску авалодаўшы сваёй прафесіяй, дамаглася найвышэйшай прадукцыйнасці працы. Толькі пры выкананні працоўных прыёмаў змены сілкавальнай галоўкі і ліквідацыі абрыву ніткі яна эканоміла за змену 37 хвілін працоўнага часу. Пяцігадовае заданне выканала за чатыры гады.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 снежня 1973 года за выдатныя поспехі ў выкананні заданняў пяцігодкі і прынятых сацыялістычных абавязацельстваў на 1973 год, вялікі творчы ўклад у павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання і паляпшэнне іх якасці Бычкоўскай Зінаідзе Міхайлаўне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
У 1975 годзе мастак Калінін П. В. стварыў плакат «Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская» у серыі «Героям працы — слава», у якім гаварылася, што Зінаіда Бычкоўская «у дзевятай пяцігодцы дала звыш задання дзесяткі тон пражы. Прадукцыя, якую яна вырабляе, вышэйшай якасці»[3].
Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980), намеснікам Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З 27 снежня 1976 года па 28 лютага 1977 года выконвала абавязкі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Працягвала працаваць прадзільшчыцай да выхаду на пенсію. Жыве ў Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн «Знак Пашаны» (05.04.1971),
- Герой Сацыялістычнай Працы (31.12.1973),
- ордэн Леніна (31.12.1973),
- медалі.
Зноскі
- ↑ https://archive.ph/20121126223924/http://www.logoysk.gov.by/istoriko-geograficheskaya-spravka/tvoi-lyudi-logoischina/geroi-sotsialisticheskogo-truda.html#selection-437.0-437.29
- ↑ Бычковская Зинаида Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
- ↑ Бычкоўская Зінаіда Міхайлаўна. Беларускі плакат(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020. Праверана 19 лютага 2020.