Калачы (Лагойскі раён)
Аграгарадок
Калачы
|
Калачы́[1] (трансліт.: Kalačy, руск.: Калачи) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку А. Рогалева, назва вёскі Калачы ўтварылася ад радавога наймення, якое звязана з дахрысціянскім асабістым іменем або мянушкай Калач (параўн. назвы вёсак Бабры, Барсукі, Казыры, Жалуды)[2].
На думку М. Бірылы, прозвішчы Калачоў, Калачык, Калачынскі, Калачэўскі, Калашнікаў, Калачнік паходзяць ад слова калач (белы хлеб)[3].
Было старое мастоўскае прозвішча Калач[4].
Паводле А. Мікуса, гэта прозвішча ад балцкага двухасноўнага імені Ka-lačas, асновы якога ў адваротным парадку ў старым літоўскім прозвішчы Лачка[5].
Гісторыя вёскі
[правіць | правіць зыходнік]У XVI ст. сяло, шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце і ваяводстве. У 1582 г. уласнасць Яна Ясінскага. У канцы XVIII ст. вёска, цэнтр Калачоўскага староства Менскага ваяводства. У 1799 г. сяло на р. Вяпраты, 7 двароў, 50 жыхароў, дзяржаўная ўласнасць, карчма, вадзяны млын. У 1870 г. вёска, 24 душы мужчынскга полу. У 1920 г. у двары святара адчынена школа, якую наведвалі дзеці з трох навакольных вёсак, у 1924 г. у ёй вучыліся 35 калачоўскіх дзяцей.
З 1924 г. цэнтр Калачоўскага сельсавета ў Лагойскім раёне Мінскай акругі, з 1938 г. Мінскай вобласці, меўся вадзяны млын. У 1941 г. 28 двароў, 120 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 2 двары, загубілі 9 жыхароў, 63 жыхары вывезлі ў Германію, 4 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 жыхар у партызанскай барацьбе.
З 1959 г. у складзе Янушкавіцкага сельсавета[6]. У 1969 г. 55 двароў, 173 жыхары.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2003 год — 388 жыхароў, 122 двароў
- 2009 год — 296 жыхароў
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба калгаса «Селішча», комплексна-прыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 183.
- ↑ М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 171.
- ↑ https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-83KG-6?mode=g&i=254&cat=1046897
- ↑ А. Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — Масква, 2025. — С. 215-216.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх